Інувіялуіт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18:
== Асаблівасці культуры ==
Інувіялуіт традыцыйна складалі некалькі тэрытарыяльных груп, дастаткова ізаляваных адна ад іншай. Кожная група мела сваю гаспадарчую спецыялізацыю. Так, для групы, што насяляла [[дэльта ракі|дэльту ракі]] [[Макензі]], найбольш важным заняткам была сезонная здабыча [[Бялуха|бялух]]. Улетку ўсе прадстаўнікі групы збіраліся ў адной [[вёска|вёсцы]], дзе фарміраваліся каманды паляўнічых. У [[паляванне|паляванні]] адначасова магло ўдзельнічаць да 200 чалавек, якія здабывалі да некалькі сотняў жывёл. Акрамя таго, мясцовыя інувіялуіт палявалі на [[карыбу]] і футравых [[звяры|звяроў]], лавілі [[рыбы|рыбу]]. Узімку насельнікі вёскі пераязджалі ў меньшыя паселішчы. Прыкладна такі ж лад жыцця вялі і іншыя тэрытарыяльныя групы. Кожная з іх мела сваю назву і размаўляла на асабістым [[дыялект|дыялекце]].
 
Асноўнай сацыяльнай адзінкай знутры групы з'яўлялася пашыраная [[сям'я]]. Ёй належылі жытлы і сродкі здабычы, паміж блізкімі сваякамі пароўну размяркоўвалася здабыча. Галоўным у сям'і прызнаваўся мужчына. [[Палігінія]] не забаранялася, але сустракалася вельмі рэдка.
 
Зімовыя жытлы інувіялуіт былі разлічаны на некалькі сем'яў. Яны ладзіліся з [[драўніна|драўняных]] карчоў і [[кіты|кітовых]] костак, якія ўцяпляліся тоўстым пластом зямлі. Абаграваліся з дапамогай кітовага [[тлушч]]у, што залівалі ў каменныя або гліняныя лампады. Улетку жылі ў намётах або неацепленых жытлах.
 
Старажытныя [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні практычна не захаваліся. Вядома, што асноўныя сакральныя [[свята|святы]] прыпадалі на сярэдзіну зімы. Іх арганізацыяй займаўся [[шаманізм|шаман]]. Галоўным дзействам былі [[танец|танцы]] пад [[барабан]]ную [[музыка|музыку]]. У наш час існуе некалькі аматарскіх і прафесійных танцавальных калектываў, што зберагаюць народныя музычныя традыцыі.
 
== Спасылкі ==