Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дапоўніў і аднавіў артыкул
др Дададзеныя здымкі
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Commemorative meeting of the Association in 2001.jpg|міні|Урачысты сход Згуртавання, у прэзідыуме сядзіць старшыня [[Алена Міхалюк]], Лондан, 2001]]
[[22 верасня]] [[1946]] года ў [[Лондан]]е на сходзе ініцыятыўнай групы вырашана было заснаваць Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі<ref>Na Šlavchu. — 1946. — № 1.</ref>. Да склікання Агульнага з’езду была абрана Часовая рада: [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]] (старшыня), [[Віктар Сянкевіч]] (сакратар) і Часлаў Кукель. Сход пастанавіў распрацаваць Статут, пачаць прыняцце членаў у арганізацыю і пачаць збор грошай на Беларускі дом у Лондане і на выдавецкі фонд<ref>Камунікат ЗБВБ. — 1946. — № 1.</ref>.
[[Файл:Commemoration of the centenary of the BDR at the Palace of Westminster.jpg|міні|Запрашэнне на прыняцце з нагоды святкавання стагоддзя [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]] у [[Вэстмінстэрскі палац|Вэстмінстэрскім Палацы]], Лондан, 2018]]
 
Былі наладжаны кантакты з аналагічнай украінскай арганізацыяй — Саюзам украінцаў Вялікабрытаніі. Менавіта ў памяшканні СУБ праходзілі першыя сходы ініцыятыўнай групы<ref>Sienkievič V. Pačatki ZBVB // Na Šlavchu. — 1950. — № 9. — S. 2—3.</ref>. Арганізацыя ў пачатковы перыяд сваёй дзейнасці не мела ні юрыдычнага адрасу, ні свайго памяшкання, таму кожны з ініцыятараў стварэння Згуртавання дзейнічаў самастойна там, дзе служыў. Так, Віктар Сянкевіч наогул пэўны час трымаў у сваім чамадане пад ваенным ложкам усе паперы ЗБВБ (спісы членаў, заявы, камунікаты і г. д.)<ref>А. Дз—ка. 25-годзьдзе ЗБВБ // Божым Шляхам. — 1972. — № 1 (129). — С. 1—3.</ref>.
 
Пасля візіту В. Жук-Грышкевіча і В. Сянкевіча ў Галоўны штаб Польскай арміі, да Станіслава Капаньскага, апошні выдаў [[16 лістапада]] 1946 загад, згодна з якім беларускім жаўнерам польскіх узброеных сіл можна было належаць да ЗБВБ<ref>Na Šlavchu. — 1946. — № 1; Весялкоўскі, Ю. Няясна мроіліся новыя дарогі. — Лёндан, 1997. — С. 111.</ref>. Дакумент наступнага зместу: {{цытата|Дазваляю жаўнерам Польскіх збройных сілаў беларускае нацыянальнасьці належаць да Згуртаваньня самапомачы беларусаў у Вялікабрытаніі}} быў апублікаваны ў польскамоўнай штодзённай газеце «Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza», праўда, вельмі дробным кеглем<ref>Весялкоўскі, Ю. Дадатак да «Кароткіх успамінаў» Паўла Навары // Голас часу. — 1994. — № 32. — С. 30—32.</ref>. Але справа з пашырэннем колькаснага складу Згуртавання шла марудна. Да канца 1946 членамі Згуртавання сталі толькі 62 асобы<ref>Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі… — С. 78.</ref>.
[[Файл:Stanislau Suskevic in London 2018.jpg|міні|Выступае Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, на прыняцці з нагоды святкавання стагоддзя [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]], Лондан, 2018]]
 
Статут прыняты на 1-м агульным з’ездзе (18—19.1.1947), працай кіруе Галоўная ўправа. Створаны аддзелы ў [[Лондан]]е (1947), [[Брэдфард]]зе (1948), [[Манчэстэр]]ы (1948), [[Бірмінгем]]е (1952). Асноўныя кірункі дзейнасці — нацыянальна-культурная, грамадска-арганізацыйная, інфармацыйна-выдавецкая праца, прадстаўніцтва беларусаў і дапамага ім у Вялікабрытаніі і іншых краінах. ЗБВБ выдавала часопіс «На шляху» (1946—51), [[Беларус на чужыне (1947)|«Беларус на Чужыне»]] (1947—50), выпусціла шэраг брашур, у т.л. «Беларусь пад расійскай акупацыяй» В. Жук-Грышкевіча (1949), «Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.» (1978). Галоўная ўправа выдае «Камунікат ЗБВБ» (з 1946).