Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дададзеныя здымкі
др Дададзеныя спасылка на артыкул пра Шушкевіча С.С.
Радок 8:
 
Пасля візіту В. Жук-Грышкевіча і В. Сянкевіча ў Галоўны штаб Польскай арміі, да Станіслава Капаньскага, апошні выдаў [[16 лістапада]] 1946 загад, згодна з якім беларускім жаўнерам польскіх узброеных сіл можна было належаць да ЗБВБ<ref>Na Šlavchu. — 1946. — № 1; Весялкоўскі, Ю. Няясна мроіліся новыя дарогі. — Лёндан, 1997. — С. 111.</ref>. Дакумент наступнага зместу: {{цытата|Дазваляю жаўнерам Польскіх збройных сілаў беларускае нацыянальнасьці належаць да Згуртаваньня самапомачы беларусаў у Вялікабрытаніі}} быў апублікаваны ў польскамоўнай штодзённай газеце «Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza», праўда, вельмі дробным кеглем<ref>Весялкоўскі, Ю. Дадатак да «Кароткіх успамінаў» Паўла Навары // Голас часу. — 1994. — № 32. — С. 30—32.</ref>. Але справа з пашырэннем колькаснага складу Згуртавання шла марудна. Да канца 1946 членамі Згуртавання сталі толькі 62 асобы<ref>Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі… — С. 78.</ref>.
[[Файл:Stanislau Suskevic in London 2018.jpg|міні|Выступае [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]], першы кіраўнік незалежнай Беларусі, на прыняцці з нагоды святкавання стагоддзя [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]], Лондан, 2018]]
Статут прыняты на 1-м агульным з’ездзе (18—19.1.1947), працай кіруе Галоўная ўправа. Створаны аддзелы ў [[Лондан]]е (1947), [[Брэдфард]]зе (1948), [[Манчэстэр]]ы (1948), [[Бірмінгем]]е (1952). Асноўныя кірункі дзейнасці — нацыянальна-культурная, грамадска-арганізацыйная, інфармацыйна-выдавецкая праца, прадстаўніцтва беларусаў і дапамага ім у Вялікабрытаніі і іншых краінах. ЗБВБ выдавала часопіс «На шляху» (1946—51), [[Беларус на чужыне (1947)|«Беларус на Чужыне»]] (1947—50), выпусціла шэраг брашур, у т.л. «Беларусь пад расійскай акупацыяй» В. Жук-Грышкевіча (1949), «Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.» (1978). Галоўная ўправа выдае «Камунікат ЗБВБ» (з 1946).