Навагрудскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др вычытка
Радок 1:
'''Навагрудскае княства''', ''Новагародскае княства'' — удзельнае княства ў [[Панямонне|Панямонні]] ў [[XIII]]—[[XIV]] стст. Цэнтр — г. [[Навагрудак|Новагародак]]. [[Навагрудскі князь]] [[Ізяслаў]] упамінаецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] пад [[1237]] ([[1236]]?) г., калі [[галіцка-валынскі князь]] [[Даніла Раманавіч]] «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя [[Конрад Мазавецкі|Конрада Мазавецкага]]. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з [[Міндоўг]]ам у барацьбе з [[князі мазавецкія|мазавецкім князем]] удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў [[Міндоўг]]а, [[Раман Данілавіч|Рамана Данілавіча]], [[Войшалк]]а, у 1-й палове XIV ст. — удзел чынасына [[Гедзімін]]а [[Карыят]]а (разам са [[Слонім]]ам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. [[Вялікі князь літоўскі|вялікі князь]] [[Вітаўт]] зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у [[Навагрудак|Новагародку]] сядзелі намеснікі вялікіх князёў.
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Княствы ў беларускай гісторыі]]