Лютэранская кірха Святога Іаана (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
== Гісторыя ==
[[File:GrodzieńskiHaradzienskaja zbórkircha. luterańskiГарадзенская śкірха (L. JanaGelgor, 1916).jpg|thumb|злева|180пкс|Кірха пасля поўнага аднаўлення ў [[1912]] годзе]]
Афіцыйнай датай заснавання кірхі ў Гродне лічыцца 1793 г., калі [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] перадаў будынак [[Немцы|нямецкай]] суполцы. Пад кірху быў прыстасаваны будынак сталовай для [[Галандцы|галандскіх]] і нямецкіх рамеснікаў, якіх запрасіў у Гродна гродзенскі староста [[Антоні Тызенгаўз]]. З прычыны таго, што прыхаджане кірхі былі ў бальшыні ўраджэнцамі Германіі, набажэнства спачатку вялося на нямецкай мове. Вуліца вакол храма атрымала назву «Кірхавая», у 1843 г. кірха была дабудаваная. У 1873 г. склаўся канчатковы выгляд кірхі, таксама на вежы быў усталяваны гадзіннік. У 1912 г. храм значна перабудавалі.
[[File:Grodzieński zbór luterański ś. Jana.jpg|thumb|злева|180пкс|Кірха пасля поўнага аднаўлення ў [[1912]] годзе]]
Кірха дзейнічала ў Гродне да 1944 г. Пасля Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся архіў. У 1995 годзе кірху імя [[Іаан Прадцеча|Святога Іаана]] ў Гродне вярнулі [[Евангельска-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь|Евангельска-лютэранскай царкве]]. На чэрвень 2012 года абшчына адзінага ў Беларусі дзейнага лютэранскага храма налічвала 50 чалавек. У 2012 годзе пасол Германіі ў Беларусі Крыстаф Вайль наведаў кірху ў Гродне, пасля чаго Федэральны ўрад Германіі вылучыў 120 000 [[еўра]] на адбудову храма<ref>{{Артыкул|аўтар=Барыс Пракопчык.|загаловак=Ад Тызенгаўза да нашых дзён|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=99115|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=26 чэрвеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-06-26 121 (27236)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/99127/26cher-5.indd.pdf 5]|issn=1990-763x}}</ref>.
Радок 33:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Grodno, Luteran Church2.JPG|міні|злева|Кірха пасля рэстаўрацыі, 2015 г.]]
[[неф|Аднанефавая]] аднавежавая пабудова з пяціграннай [[апсіда]]й і сакрысціямі. Галоўны фасад мае сіметрычную, выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю. Квадратная ў плане высокая манументальная вежа-[[званіца]] выступае з асноўнага аб’ёму. Галоўны ўваход (праз вежу) аформлены вялікім стральчатым [[партал]]ам, над ім — акно-«ружа». Інтэр’ер храма мае выцягнутую па падоўжнай восі сіметрычную кампазіцыю. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём перакрыты арыгінальным паводле формы фігурным скляпеннем. Захаваліся два аўтэнтычныя вітражы за алтаром, арнамент якіх выкладзены ў форме лютэранскага сімвала: ружы, унутры якой знаходзіцца сэрца з крыжам. Таксама захаваліся кованая купель, звон і гадзіннік на галоўнай вежы. Арган і іншыя рэчы канфіскаваныя за савецкім часам для філармоніі і ўладкавання партыйных кабінетаў<ref name="kir">{{кніга|аўтар=Татьяна Черкес|частка=|загаловак=У гродненской кирхи появилась надежда на реконструкцию|арыгінал=|спасылка=http://www.nest.by/content/u-grodnenskoi-kirkhi-poyavilas-nadezhda-na-rekonstruktsiyu|адказны=|выданне=Вечерний Гродно|месца=|выдавецтва=|год=|том=|старонкі=|старонак=|серыя=|isbn=|тыраж=}}</ref>.