Іван Дубовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3824127 аўтарства KHMELNYTSKYIA (размова)
Радок 82:
 
== Творчасць ==
Пісаў на [[Польская мова|польскай]] і «[[Старабеларуская мова|старабеларускайруськай]]» мовах. Літаратурную дзейнасць пачаў з [[Панегірык|панегірыка]] «Казанне на пахаванне Яснавяльможнай пані Барбары Нарушэвіч» (1627). Астатнія творы так ці інакш звязаны з [[Багаслоўе|багаслоўем]] і [[Царкоўная гісторыя|царкоўнай гісторыяй]]. У працы «Іерархія або аб вяршэнстве ў Божай Царкве» (1644) абгрунтоўваецца [[Каталіцтва|каталіцкі]] погляд на сутнасць царкоўнага адзінства, даказваецца неабходнасць заключэння [[Царкоўная унія|царкоўнай уніі]]. У палеміцы з праваслаўнымі апанентамі аўтар карыстаўся як багаслоўскай аргументацыяй, так і фактамі царкоўнай гісторыі. У творы змешчаны храналагічны нарыс з біяграфіямі ўсіх [[Кіеўская мітраполія (1458—1688)|кіеўскіх мітрапалітаў]], які пазней выкарыстоўвалі іншыя ўніяцкія пісьменнікі. Іван Дубовіч паказвае вялікую эрудыцыю, спасылаецца на разнастайныя крыніцы: «рускія і маскоўскія летапісы», [[саборнік]]і, [[пралог]]і, творы гісторыкаў ([[Мацей з Мяхова|Мацея з Мяхова]], [[Марцін Кромер|Марціна Кромера]], [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]], [[Цэзар Бароній|Цэзара Баронія]] ды іншых).
 
Апублікаваў ліст [[Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі|патрыярха Александрыйскага]] {{нп3|Кірыл Лукарыс|Кірыла Лукарыса|ru|Кирилл Лукарис}} 1601 года, які знайшоў у архіве [[Львоўскі кафедральны сабор|Львоўскага кафедральнага сабора]].
Радок 90:
Літаратурная спадчына Івана Дубовіча не абмяжоўваецца друкаванымі выданнямі. Засталіся ў рукапісах наступныя творы:
 
# «Кормчя, або Номаканон» (каля 1634) — збор [[кананічнае права|кананічнага права]] старажытнабеларускай рэдакцыі.
# «Абарона царквы саборнай апостальскай супраць усіх ератыкаў» (Obrona Cerkwi Sobornej Apostolskiej przeciw wszytkim heretykom, 1639) — частка матэрыялаў з гэтай працы перадрукавана пазней у кнізе «Іерархія або аб вяршэнстве ў Божай Царкве» (1644).
# «Хроніка, або сумарыуш» (Kronika czyli sumarius) — [[Кампіляцыя (літаратура)|кампілятыўны]] зборнік па [[Гісторыя царквы|гісторыі царквы]], у тым ліку ў Рэчы Паспалітай, з 34 па 1600 год.