Палацава-паркавы комплекс Войніч-Сянажэцкіх: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Дарабіў артыкул
Радок 36:
}}
 
'''Палацава-паркавы комплекс Войніч-Сянажэцкіх'''  (таксама вядома як '''Сядзіба [[Халецкі|Халецкіх]]''') —  помнік архітэктуры [[класіцызм]]у. Пабудаваны канчаткова ў пачатку [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] у в. [[Хальч]] ([[Веткаўскі раён]]) у былым маёнтку Халецкіх, на правым беразе р. [[Сож]].
У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] належаў Сежаржэцкім.
 
== Гісторыя ==
Вёску [[Хальч (Веткаўскі раён)|Хальч]] ў 1437 годзе [[Свідрыгайла Альгердавіч]] падарыў нашчадку шляхецкага роду [[Халецкі|Халецкіх]], якія ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі тут касцёл і кляштар езуітаў.<ref name=":0">https://novychas.by/hramadstva/palac-u-halczy-dzjarzava-budze-adradzac-razam-z-hr</ref>
 
Сядзібны дом адносіцца да XVI-XVIII ст. Адзін з прадстаўнікоў роду [[Халецкі|Халецкіх]] ажаніўся з князёўнай роду [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]] і атрымаў Ветку ў якасці пасагу, пазней вырашана было прадаць Ветку і адбудаваць у Хальчы маёнтак. Узвядзенне комплексу было закончана ў пачатку XIX стагоддзя.<ref name=":1">https://vetliva.by/belarus/what-to-see/usadba-khaletskikh-v-derevne-khalch/</ref>
 
Халецкія валодалі палацам і сядзібай да 1812 года. Калі [[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] уступіў на гэтую тэрыторыю, яны прынялі яго бок. Пасля паразы французскай арміі Халецкія назаўжды пакінулі гэты край. Іх сядзібу канфіскавалі і прадалі з таргоў аднаму з прадстаўнікоў мясцовага шляхецкага роду Войніч-Сенажэцкіх.<ref name=":0" /><ref name=":2">https://budzma.by/news/palacy-homelskaj-voblasci.html</ref>
 
Падчас [[Паўстанне Каліноўскага|паўстання]] [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]] ўладальнік сядзібы Аляксандр Сенажоцкі хаваў у доме паўстанцаў. Пасля Аляксандра ўладальнікам маёнтка становіцца Зігмунд Войніч-Сенажоцкі, які ўславіў маёнтак балямі і паляваннем.<ref name=":1" /><ref name=":2" />
 
У 1887 годзе госцем маёнтка стаў беларускі мастак [[Напалеон Орда]], які і зрабіў замалёўку ўсяго маёнтка.<ref name=":1" /><ref name=":2" />
 
Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў сядзібу адабралі і апошні нашчадак Войніч-Сенажэцкіх быў расстраляны. У часы савецкай улады сядзіба была прытулкам для бездаглядных дзяцей, потым яе пераабсталёўвалі для турмы [[НКУС БССР|НКУС]], куды прысылалі «ворагаў народа». У другой палове XX стагоддзя сядзібны дом быў турмой для жанчын з дзецьмі, якую пазней расфармавалі.<ref name=":0" /><ref name=":1" /><ref name=":2" />
 
== Архітэктура ==
Радок 52 ⟶ 65:
 
== Сучасны стан ==
Сядзіба Халецкіх марудна рэстаўруецца але застаецца ў аварыйным стане. Кошт поўнай рэстаўрацыі аценьваецца ў 2 мільёны еўра і пытанне фінансавання застаецца адкрытым.<ref>https://traveling.by/news/item/2745#halch</ref><ref>http://dobrush.gov.by/by/region2-by/view/razmovu-pra-kulturu-bez-zakrytyx-tem-praveu-markevich-u-gomeli-18162/</ref>
Рэстаўрыраваны ў [[1970-я]] гады. У будынку размешчаная філіял Гомельскага абласнога краязнаўчага музея.
 
== Літаратура ==