Розніца паміж версіямі "Ірына Сямёнаўна Шыкунова"

clean up з дапамогай AWB
др (→‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
(clean up з дапамогай AWB)
 
 
== Біяграфія ==
Пасля заканчэння уў 1956 годзе Дзяржынскай школы № 2 Мінскай вобласці Ірыну без іспытаў прынялі ў [[Беларуская кансерваторыя|Беларускую кансерваторыю]]. Скончыўшы яе ў 1964 годзе, яна пачала працаваць у [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]], дзе з цягам часу спявала ўсе асноўныя партыі беларускага і ўсясветнага опернага рэпертуару. Праходзіла стажыроўку ў міланскім тэатры [[Ла Скала]] (1970—1971). Пабывала на гастролях у [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[Германія|Германіі]], [[Польшча|Польшчы]], спявала ў многіх тэатрах былога [[СССР]]. З 1989 года выкладала ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай акадэміі музыкі]], класа жаночага вакалу, дацэнт кафедры спеваў.
 
Творчы набытак — звыш за 30 вядучых оперных партый, дзе стварыла шмат яркіх захапляючых вобразаў: Юзафа («[[Яснае світанне]]» [[Аляксей Туранкоў|А. Туранкова]]), Марфачка («[[Алеся, (опера)|Алеся]]» [[Яўген Цікоцкі|Я. Цікоцкага]]), Аксана, Святлана («[[Калі ападае лісце]]», «[[Калючая ружа]]» [[Юрый Семяняка|Ю. Семянякі]]), Ірына («[[Сівая легенда]]» [[Дзмітрый Смольскі|Д. Смольскага]]), Галька («[[Галька, (опера)|Галька]]» [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшкі]]), Таццяна, Іяланта, Ліза («[[Яўген Анегін, (опера)|Яўген Анегін]]», «[[Іяланта, (опера)|Іяланта]]», «[[Пікавая дама, (опера)|Пікавая дама]]» [[Пётр Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]]), Віялета, Дэздэмана, Лізавета («[[Травіята]]», «[[Атэла, (опера)|Атэла]]», «[[Дон Карлас, (опера)|Дон Карлас]]» [[Джузэпэ Вердзі|Дж. Вердзі]]), Марфа, Купава («[[Царская нявеста, (опера)|Царская нявеста]]», «[[Снягурка, (опера)|Снягурка]]» [[Мікалай Рымскі-Корсакаў|М. Рымскага-Корсакава]]), Маргарыта («[[Фаўст, (опера)|Фаўст]]» [[Ш. Гуно]]), Эльза («[[Лаэнгрын, (опера)|Лаэнгрын]]» [[Р. Вагнер]]а), Донна Анна, Графіня («[[Дон Жуан, (опера)|Дон Жуан]]», «[[Вяселле Фігара, (опера)|Вяселле Фігара]]» [[Вольфганг Амадэй Моцарт|В. Моцарта]]), Яраслаўна («[[Князь Ігар, (опера)|Князь Ігар]]» [[Аляксандр Парфіравіч Барадзін|А. Барадзіна]]).
 
Памерла 6 сакавіка 2020 года<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=247293 Памерла народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова]</ref>.
* Савік Л. С. Шыкунова Ірына Сямёнаўна. // Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 18. Кн. 1. Мінск. 2004. С. 9.
* {{Крыніцы/Памяць/Дзяржынскі раён|Шыкунова Ірына Сямёнаўна|609}}
 
 
{{DEFAULTSORT:Шыкунова, Ірына}}
171 421

праўка