Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
Радок 42:
== Катэгорыя:Беларускія дыпламаты ==
 
Дзякую за вашае зацікаўленьне тэмай біяграфіі дыпляматаў Рэспублікі Беларусь. Бачыў, што вы капіюеце з беларускай Вікіпэдыі на тарашкевіцы біяграфіі без зьменаў або з малымі зьменамі й зьмяшчаеце іх тут. Калі ласка, пазначайце пры гэтым крыніцы адкуль ўзятыя гэтыя артыкулы. Гэта не толькі канечнасьць захаваньня ліцэнзіі, на якай стаіць Вікіпэдыя й яе зьмест, але таксама праяўленьне павагі для працы артыкулу, які выкарыстоўваеце. Можна гэта рабіць на некалькі спосабаў. Першы, пазначыць у акно кароткае апісаньне зьменаў, якае знаходзіцца пад акном рэдагаваньня, што тэкст зьяўляецца копіяй (адаптацыяй) гэтакага й гэтакага артыкулу з тарашкевічаўскае Вікіпэдыі (часам пішуць ляканічна: копія з be-x-old). Другі спосаб: падобны тэкст упісаць да артыкулу. Трэці: да гутарак артыкулу, нават можна найсьці [[:Шаблон:Пераклад|адмысловы шаблён]], які паказвае, якая вэрсія (аўтар, нумар, дата, адрас) была выкарыстана для стварэньня артыкулу.
 
Як вы бачылі, ў усіх біяграфіях я зьмяшчаў шмат крыніцаў; нікалі не выкарыстоўваў адной крыніцы. Я не капіяваў ужо існуючай біяграфіі, таму што часта іх у Інтэрнэце няма, але самастойна яе тварыў. Я павінен быў доўга шукаць інфармацыі па шматлікіх парталах, на беларускай і расейскай мове, перакладаць з расейскай, кампіляваць. Цяпер вы толькі капіюеце вынік і не пазначаеце пры гэтым, адкуль яго ўзялі. Вам гэта не перашкаджае, так у этычным сэнсе?