Нарвенская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нарвенская культура''' — археалагічная культура ранненеалітычных плямён, якія ў V — IV тыс. да н.э. жылі на тэрыторыі паўднёвага Прыладажжа, паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі і паўночнай Беларусі. Назву атрымала паводле першых даследаваных помнікаў на [[Рака Нарва|р. Нарва]] ў паўночна-ўсходняй [[Эстонія|Эстоніі]]. Вылучана ў 1950-х г. [[Н. М. Гурынай]] і [[Л. Яанітсам]].
 
На тэрыторыі Беларусі помнікі нарвенскай культуры распаўсюджаны ў Падзвінні, за выключэннем яго паўднёва-ўсходняй часткі, верхнім Павіллі і верхнім цячэнні [[Рака Бярэзіна|р. Бярэзіна]] (басейн [[Рака Дняпро|Дняпра]]). Важнейшыя стаянкі: [[Асавец 4, археалагічны помнік|Асавец 4]], [[Зацэнне, археалагічны помнік|Зацэнне]], [[Сосенка 3, археалагічны помнік|Сосенка 3]]. Паселішчы размяшаліся на ўзбярэжжах вадаёмаў, пераважна азёрных. Некаторыя з азёр затарфаваліся, а прыбярэжныя стаянкі ператварыліся ў тарфянікавыя (Зацэнне), што спрыяла захаванню вырабаў з арганічных матэрыялаў. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з адкрытымі наземнымі агнішчамі, разнастайныя прылады працыі зброя з крэменю, рога і косці, гліняны ляпны посуд, касцяныя ўпрыгажэнні. З-за беднасці мясцовых запасаў сыравіны крамянёвыя вырабы нешматлікія: лістападобныя чаранковыя наканечнікі стрэл, коп’яў, разцы, скрабкі, нажы, рубячыя інструменты. Касцяныя і рагавыя вырабы прадстаўлены верацёнападобнымі і біканічнымі наканечнікамі стрэл, гарпунамі, кінжаламі, праколкамі, долатамі, цясламі і сякерамі, матыкамі з прасвідраванымі адтулінамі. Упрыгажэннямі, а таксама амулетамі-абярэгамі найчасцей служылі прасвідраваныя або наразныя зубы жывёл. Ва ўжытку насельніцтва былі шырока адкрытыя прысадзістыя вастрадонныя гаршкі з грабеньчатымі тоўчаных ракавін і валакністых рэштак раслін у цесце, таксааматаксама акругладонныя міскі, у т.л. авальныя. Некаторыя пасудзіны пад краем венчыкаў мелі пояс глыбокіх круглых ямак. Знешнія паверхні сценак звычайна аздоблены разрэджанымі паясамі адбіткаў тонкага грэбеня, насечак, наколаў, пракрэсленымі лініямі. Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Нарвенская культура, асабліва на паўднёвай і паўдднёва-заходняй перыферыі, адчувала моцныя ўплывы іншакультурных плямён Панямоння і Падняпроўя. У 2-й палове IV-га тыс. да н.э. ў паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку пачалася актыўная экспансія з усходняй Прыбалтыкі плямён [[Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі|культуры грабеньчата-ямкавай керамікі]]. На поўначы Беларусі пад іх уздзеяннем нарвенская культура змянілася і паступова трансфармавалася ва [[Усвяцкая культура|ўсвяцкую культуру]] сярэдняга [[неаліт]]у.
 
== Літаратура ==