Уладзімір Караткевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
[[Файл:Parents Of Korotkevich.jpg|thumb|Бацькі Уладзіміра Караткевіча: Надзея Васілеўна і Сямён Цімафеевіч (у чыне калежскага сакратара). [[1915]] г.]]
[[Файл:Karatkevicz&maci.jpg|міні|злева|Уладзімір Караткевіч у дзяцінстве з маці і сястрой Наталляй, г. [[Орша]]. [[1937]] г.]]
Гісторыя пра шляхецкія карані Уладзіміра Караткевіча, якая вядома з яго асабістых матэрыялаў, не вытрымлівае крытычнага разгляду. Відавочна, яго бацька Сямён Цімафеевіч Караткевіч не дужа імкнуўся пазнаёміць дзяцей са сваім простым паходжаннем, якое рэзаніравала са шляхецкім радаводам жонкі. Яго продкі належылі да сялян вёскі Барсукі Аршанскага павета і пісаліся ў афіцыйных дакументах Кароткімі, але самі называлі сябе Караткевічамі. Менавіта з прозвішчам Кароткі бацька быў залічаны ў Аршанскае вучылішча і з прозвішчам Караткевіч паступіў на службу ў Аршанскае павятовае казначэйства<ref>''Урублеўскі, В. В.'' [https://radawod.by/rubryka-hieniealohija/dosved-dasledavannya-syalyanskaj-genealogii-pa-arshanskim-pavece-magilyoўskaj-guberni-na-prykladze-radavodu-uladzimira-karatkevicha-pa-linii-backi.html#more-1387 Досвед даследавання сялянскага радаводу на прыкладзе Аршанскага павета Магілёўскай губерні (радавод Уладзіміра Караткевіча па лініі бацькі)] // Архіварыус. Вып., 18. Мінск, 2020;</ref><ref>https://radawod.by/rubryka-hieniealohija/dosved-dasledavannya-syalyanskaj-genealogii-pa-arshanskim-pavece-magilyoўskaj-guberni-na-prykladze-radavodu-uladzimira-karatkevicha-pa-linii-backi.html#more-1387</ref>.
 
Маці Надзея Васільеўна паходзіла з роду [[Род Грыневічаў|Грыневічаў]]. Найбольш раннімі адшуканымі продкамі «караткевічаўскіх Грыневічаў» могуць лічыцца браты Ілля і Панька Хведаравічы Грыневічы, якія ў 1551 годзе атрымалі ад вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста канфірмацыйны прывілей на валоданне маёнткамі Дуброўка, Жываціна, Сожына і Язьва Мсціслаўскага княства. Нашчадак Панькі Тамаш Грыневіч браў удзел у грамадска-палітычным жыцці Мсціслаўскага і Менскага ваяводстваў у 2-й палове XVIII ст., тады ж валодаў маёнткамі ў Мсціслаўскім і Бабруйскім паветах. Апошнім верыфікаваным землеўладальнікам у родзе быў яго ўнук і цёзка Тамаш (Фама Міхайлавіч; 1817—1863), якому належаў маёнтак Верхняя Тошчыца Рагачоўскага павета<ref>Урублеўскі,В. В. Грыневічы герба «Прыяцель» / В. Урублеўскі // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 4. Г. — Мінск : Беларусь, 2016. — С. 573—575.</ref>. Менавіта гэты Грыневіч браў удзел у [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстанні 1863—1864 гадоў]]{{Sfn|Верабей|2005|с=4}}. Паўстанцы пад яго камандаваннем былі разбіты, а яго самога расстралялі ў Рагачове<ref>{{Крыніцы/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілогу рускамоўнай аповесці «Предыстория» ({{lang-be|Перадгісторыя}}), і ў пралогу рамана «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»). Знамянальна, што галоўны герой рамана Андрэй Грынкевіч, вобраз якога відавочна змаляваны аўтарам з самога сябе, мае бацькоў, якія паходзяць з аднаго і таго ж роду — роду Грынкевічаў. Сказанае дае падставу меркаваць, што пісьменнік больш атаясняў сябе з родам маці.