Сабор Святога Станіслава (Магілёў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленне звестак
Радок 40:
 
Сабор стаіць на месцы былога кляштара [[кармеліты|кармелітаў]]. У 1636 годзе на тэрыторыі кляштара была пабудавана драўляная царква, асвячоная ў імя [[Унебаўзяцце Багародзіцы|Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]]. У 1708 годзе падчас вялікага пажару гэта царква згарэла, а на яе месцы ў 1738—1752 гадах вялося будаўніцтва каменнага храма. Новы храм кармеліцкага кляштара быў асвячоны ў 1765 г. [[біскупы віленскія|віленскім біскупам]] [[Ф. Зянковіч]]ам.
[[File:Mahiloŭ, Teatralny, Katedra. Магілёў, Тэатральны, Катэдра (1871).jpg|thumb|left|180px|Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў 1871 г.]]
[[25 снежня]] [[1772]] года [[Кацярына II]] абвясціла пра стварэнне ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] каталіцкай [[Беларуская дыяцэзія|Беларускай дыяцэзіі]] з цэнтрам у Магілёве. Дзесяццю гадамі пазней Беларуская дыяцэзія была ператворана ў [[Магілёўская архідыяцэзія|Магілёўскую архідыяцэзію]], якой падпарадкоўваліся ўсе каталіцкія прыходы лацінскага абраду ў Расіі (у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу). З [[1783]] года храм кармеліцкага кляштара стаў кафедральным саборам магілёўскай архідыяцэзіі. Паколькі заступнікам сабора лічыўся [[Станіслаў Шчэпаноўскі|Святы Станіслаў]] сабор звалі як саборам Унебаўзяцця, так і саборам Святога Станіслава. У звестках пра Магілёўскі кафедральны сабор у [[1911]] годзе ўказана: «Заступнік касцёла Св. Станіслаў Рымскі; назва касцёла Унебаўзяцце Найсвяцейшай Багародзіцы…»<ref>[http://mogilevhistory.narod.ru/other/kostel.htm Касцёл Унебаўзяцці Найсвяцейшай Дзевы Марыі]</ref>
[[Выява:Касьцёл сьв. Станіслава ў Магілёве, галоўная нава.jpg|thumb|left|180px|Інтэр’ер касцёла]]