Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
 
[[Выява:Aleouty.jpg|thumb|Алеуты ў народных строях. Малюнак [[1862]] г.]]
Найбольш распаўсюджанай вопраткай была доўгая футравая [[кашуля]] тыпу паркі з двайной падшэўкай<ref>[https://www.rbth.com/arts/2014/04/30/all-weather_fashion_from_the_aleuts_34939 All-weather fashion from the Aleuts]</ref>. Яна выраблялася са скуры ластаногіх. Па-над ёй апраналі камлейку — непрамакальную кашулю з [[Кішэчнік|кішак]] марскіх сысуноў<ref>[https://educators.mysticseaport.org/artifacts/intestine_raincoat/ ABOUT THIS ARTIFACT]</ref>. Для гэтага кішкі прамывалі і чысцілі тупым скрэблам, потым надзімалі, звязвалі і сушылі некалькі дзён. Пасля сушкі кішкі разрэзалі на ленты і скручвалі ў звязкі, надаючы патрэбную форму. Камлейкі выкарыстоўваліся падчас палявання на сушы і на вадзе. Мужчыны насілі на галаве драўляныя [[капялюш|капелюшы]] з доўгімі брылямі, адкрытым або закрытым верхам<ref>[http://www.speakingcedar.com/in-depth-aleut-bentwood-hats.html Unangax Chief's Hat by Scott Jensen]</ref><ref>[https://alaska.si.edu/record.asp?id=241 Hunting hat]</ref>. Правадыры ўпрыгожвалі іх [[пацеркі|пацеркамі]], вусамі ластаногіх, фарбамі і г. д. Асобы абодвух палоў упрыгожваліся [[татуіроўка]]й і, пракалваннем цела, [[вуха|вушэй]], [[нос]]а і [[вусны|вуснаў]]<ref>[https://www.larskrutak.com/tattooing-and-piercing-among-the-alaskan-aleut/ TATTOOING & PIERCING AMONG THE ALASKAN UNANGAX (ALEUT)]</ref>. Татуіроўку рабілі з дапамогай касцяных іголак і драўнянага вугалю. Дзяўчынам пачыналі татуяваць ніжнюю сківіцу пасля першай [[Менструацыя|менструацыі]]. У жанчын з высокім статусам было больш татуіровак, чым ў іншых. Звычай пракалвання носа і ўстаўкі доўгай косткі сустракаўся на ўсіх Алеуцкіх астравах.
 
== Мова ==