Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 75:
Ужо да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. у алеуцкім традыцыйным [[грамадства|грамадстве]] адбылося сацыяльнае распластаванне. Вышэйшы пласт насельніцтва складалі заможныя старэйшыны, сярэдні — простыя абшчыннікі, ніжэйшы — [[рабства|рабы]]. [[:ru:Иннокентий (Вениаминов)|І. Венеамінаў]] пісаў у [[1840]] г., што раней улада належыла старэйшынам і мела патрыярхальны характар, нагадвала ўладу бацькоў над дзецьмі<ref>Townsend, J. Ranked Societies of the Alaskan Pacific Rim // Senri Ethnological Studies. Vol. 4. 1980. P. 137</ref>. Старэйшыны ''toukkoukk'' ([[рускія]] каланісты называлі іх таёнамі) падтрымлівалі парадак у [[вёска]]х, разглядалі спрэчкі, не працавалі, але атрымлівалі сваю долю ад супольнай працы. Яны насілі асаблівыя знакі пашаны — рэдкія [[ракавіна малюскаў|ракавіны]], каштоўнае футра, [[пацеркі]] і г. д. Таёны не маглі выносіць пакаранні без згоды іншых абшчыннікаў, але прэстыж старэйшыны распаўсюджваўся на ўсю вёску, таму яго абраза была абразай для ўсіх аднавяскоўцаў.
 
Пашана ''toukkoukk'' распаўсюджвалася на іх блізкіх сваякоў, асабліва на сыноў і пляменнікаў. Менавіта яны з дазволу старэйшыны арганізоўвалі і ўзначальвалі ваенныя паходы супраць іншых алеутаў або [[Сугпіят|эскімосаў]] на ўсходзе. Падчас паходаў захоплівалі каштоўную маёмасць і рабоў. Большасць рабоў з'яўлялася ваеннапалоннымі або іх нашчадкамі. Вядомы выпадак, калі рабом стаў сірата-аднавясковец, але звычай закабалення свабодных аднавяскоўцаў за даўгі звычайна абмяжоўваўся перыядам адпрацоўкі доўга<ref>''Кремлев, Н.'' [https://books.google.by/books?id=j_gjEAAAQBAJ&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false Историческая социология в 3 ч. Часть 2. Аграрное общество 2-е изд., испр. и доп. Учебное пособие для бакалавриата и магистратуры] - Москва: Юрайт, 2017. С. 36</ref>. Некаторыя старэйшыны валодалі да 20 рабоў. Рабы выконвалі хатнюю працу, удзельнічалі ў здабычы і часам — у ваенных рэйдах, рабоў абменьвалі на карысныя рэчы. Вядомыі звычаіпрыносілі ахвярапрынашэнняў рабоўахвяру падчаспасля пахаваннясмерці іх уладальнікаўладальніка. Рабоў маглі адпускаць на волю, але раўнапраўнымі абшчыннікамі яны не станавіліся.
 
== Мова ==