Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 39:
Падчас [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] Алеуцкія астравы ператварыліся ў раён ваенных дзеянняў паміж [[Японія|японцамі]] і амерыканцамі. [[7 чэрвеня|7]] — [[8 чэрвеня]] [[1943]] г. войскі Японіі захапілі востраў [[Ату]]. 40 алеутаў, што жылі на ім, былі прымусова накіраваны на паднявольную працу ў Японію. З-за ваеннай пагрозы амерыканцы інтэрніравалі грамадзянскае насельніцтва Алеуцкіх астравоў і астравоў Прыбылова на паўднёвы ўсход Аляскі. Інтэрніраваныя алеуты пакутвалі ад нястач<ref>[https://www.nps.gov/articles/aleu-mobley-ch-2-pt-1.htm World War II Aleut Relocation Camps in Southeast Alaska — Chapter 2: Funter Bay Cannery, pt. 1]</ref> і высокай смяротнасці з-за [[Туберкулёз лёгкіх|сухотаў]]. Пасля вяртання яны знайшлі частку сваіх паселішчаў разбуранымі. Толькі ў [[1988]] г. [[Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі|Кангрэс ЗША]] прыняў пастанову аб кампенсацыі асабістых згуб і прынёс прабачэнні за інтэрніраванне алеутаў<ref>[https://www.nlm.nih.gov/nativevoices/timeline/635.html 1988: U.S. pays restitution; apologizes to Unangan (Aleut) for WWII Internment]</ref>.
 
У [[1971]] г. быў прыняты закон аб урэгуляванні зямельных прэтэнзій карэннага насельніцтва Аляскі. Паводле яго алеуты атрымалі права на [[Індзейская рэзервацыя#Туземныя вёскі Аляскі|туземныя вёскі]] — тэрыторыі з традыцыйным абшчынным кіраваннем. У нашы дні існуе 13 такіх вёсак<ref>[https://www.nativefederation.org/2020/02/aktribes/ Alaska Tribes by Region]</ref>. З [[1972]] г. у школах пачала выкладацца алеуцкая мова. У [[1997]] г. Цэнтр па вывучэнню моў карэнных народаў Аляскі апублікаваў першую поўную граматыку алеуцкай мовы. Важную ролю ў адражэнні алеуцкай культуры і аховы эканамічных і культурных інтарэсаў пачалі адыгрывацьадыгрываюць грамадскія арганізацыі. Тым не меней, большасць алеутаў Аляскі не карыстаюцца ў паўседзённым побыце роднай мовай, былі згублены многія традыцыі.
 
Пасля ліквідацыі РАК пасяленцы Камандорскіх астравоў апынуліся ў значнай ступені ізаляванымі як ад іншых Алеуцкіх астравоў, так і ад суседняй [[Камчатка|Камчаткі]]. Болей за тое, на працягу паўгода астравіцяне [[Медны|Меднага]] былі ізаляваны ад астравіцян [[Берынга]]. Большасць пасяленцаў паходзіла з [[Андрэянаўскія астравы|Андрэянаўскіх астравоў]]. Вялікую долю сярод іх складалі [[крэолы]]. Так, у [[1879]] г. на абодвух астравах жыло 332 крэола, 168 алеутаў і 9 [[камчадалы|камчадалаў]]<ref>''Ляпунова Р. Г.'' [https://www.booksite.ru/fulltext/russ_america/pdf/180/180.pdf Алеуты: Очерки этнической истории] — С. 182</ref>. Нягледзячы на супольнае існаванне, выхадцы з розных месцаў доўгі час захоўвалі культурныя рысы сваёй радзімы. На востраве Медным размаўлялі на крэольскай гаворке, што адрознівалася ад алеуцкай мовы Берынга і была не зразумелай для носьбітаў [[руская мова|рускай мовы]]. Аднак матэрыяльная культура камандорцаў вельмі змянілася ўжо да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. [[Вопратка]], хатняе начынне, паляўнічая зброя і нават жытло былі [[прамысловасць|прамысловага]] паходжання, увозіліся на астравы звонку. З часоў РАК камандорцы трымалі агароды і свойскую жывёлу. На востраве Берынга мелася прыхадская школа.