Алеуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 73:
 
=== Грамадства ===
Ужо да [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. у алеуцкім традыцыйным [[грамадства|грамадстве]] адбылося сацыяльнае распластаванне. Вышэйшы пласт насельніцтва складалі заможныя спадчынныя старэйшыны, сярэдні  — простыя абшчыннікі, ніжэйшы  — [[рабства|рабы]]. [[:ru:Иннокентий (Вениаминов)|І. Венеамінаў]] пісаў у [[1840]]  г., што раней улада належыла старэйшынам і мела патрыярхальны характар, нагадвала ўладу бацькоў над дзецьмі<ref>Townsend, J. Ranked Societies of the Alaskan Pacific Rim // Senri Ethnological Studies. Vol. 4. 1980. P. 137</ref>. Старэйшыны ''toukkoukk'' ([[рускія]] каланісты называлі іх таёнамі) падтрымлівалі парадак у [[вёска]]х, разглядалі спрэчкі, не працавалі, але атрымлівалі сваю долю ад супольнай працы. Яны насілі асаблівыя знакі пашаны  — рэдкія [[ракавіна малюскаў|ракавіны]], каштоўнае футра, [[пацеркі]] і г. д. Таёны не маглі выносіць пакаранні без згоды іншых абшчыннікаў, але прэстыж старэйшыны распаўсюджваўся на ўсю вёску, таму яго абраза была абразай для ўсіх аднавяскоўцаў.
 
Пашана ''toukkoukk'' распаўсюджвалася на іх блізкіх сваякоў, асабліва на сыноў і пляменнікаў. Менавіта яны з дазволу старэйшыны арганізоўвалі і ўзначальвалі ваенныя паходы супраць іншых алеутаў або [[Сугпіят|эскімосаў]] на ўсходзе. Падчас паходаў захоплівалі каштоўную маёмасць і рабоў. Большасць рабоў з'яўляласяз’яўлялася ваеннапалоннымі або іх нашчадкамі. Вядомы выпадак, калі рабом стаў сірата-аднавясковец, але звычай закабалення свабодных аднавяскоўцаў за даўгі звычайна абмяжоўваўся перыядам адпрацоўкі доўга<ref>''Кремлев, Н.'' [https://books.google.by/books?id=j_gjEAAAQBAJ&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false Историческая социология в 3 ч. Часть 2. Аграрное общество 2-е изд., испр. и доп. Учебное пособие для бакалавриата и магистратуры] - — Москва: Юрайт, 2017. С. 36</ref>. Некаторыя старэйшыны валодалі да 20 рабоў. Рабы выконвалі хатнюю працу, удзельнічалі ў здабычы і часам  — у ваенных рэйдах, рабоў абменьвалі на карысныя рэчы і прыносілі ў ахвяру пасля смерці ўладальніка. Рабоў маглі адпускаць на волю, але раўнапраўнымі абшчыннікамі яны не станавіліся.
 
У каланіяльны перыяд адбылося ўраўнованне алеутаў у правах. РАК забараніла тубыльцам мець рабоў, а тых, што ўжо меліся, канфіскавала «на вечное услужение»<ref>''Ляпунова Р. Г.'' [https://www.booksite.ru/fulltext/russ_america/pdf/180/180.pdf Алеуты: Очерки этнической истории] — С. 103</ref>. Такім чынам старэйшыны ператварыліся ў падрадчыкаў кампаніі, а іх высокі статус вызначаўся толькі матэрыяльнымі каштоўнасцямі і знакамі пашаны.
 
Алеуты падзяляліся на [[экзагамія|экзагамныя]] матрылакальныя лініі<ref>[https://www.everyculture.com/North-America/Aleut-Marriage-and-Family.html Aleut - — Marriage and Family]</ref>. Былі распаўсюджаны [[палігінія|палігінічныя]], радзей [[Паліандрыя|паліяндрычныяпаліандрычныя]] [[шлюб]]ы. Найбольш выбітным жаніхом лічыўся сын брата маці. У якасці выкупа за жонку маладыя жаніхі сяліліся ў сям'ісям’і нявесты і некалдькінекалькі гадоў адпрацоўвалі права на шлюб. Калі гэта значыла пераход у іншую абшчыну, жаніх атрымоўваў сацыяльны статус ніжэйшы за абшчынніка, але вышэйшы за раба. Пасля жаніцьбы маладыя маглі пераехаць да яго сваякоў або застацца ў сям'ісям’і нявесты.
 
=== Фальклор ===
Асаблівасцю алеуцкай вуснай спадчыны з'яўляеццаз’яўляецца яе [[сінкрэтызм]]<ref>[https://kamlib.ru/ethnography/dir3/xxiv_kamchatka_raznymi_narodami_obitaema/mifologiya_i_folklor_aleutov_na_materiale_truda_svyatitelya_i_veniaminova_zapiski_ob_ostrovakh_unalashkinskogo_otdela_/ Мифология и фольклор алеутов (на материале труда святителя И. Вениаминова «Записки об островах уналашкинского отдела»)]</ref>.
 
== Мова ==