Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
удакладненне
Радок 1:
[[Файл:Biuro Kalinowskiego 2007.jpg|thumb|300px|Упраўленне праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў [[Палац Патоцкіх|палацы Патоцкіх]] у [[Варшава|Варшаве]]]]
'''Стыпэндыяльная праграма Урада Польскай Рэспублікі імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам прэм’ер-міністра Польшчы'''<ref name="bel_list">[http://www.wolnabialorus.org/stypendia/bialoruski.pdf Умовы праграмы]</ref> ({{lang-pl|Program Stypendialny Rządu Rzeczypospolitej Polskiej im. Konstantego Kalinowskiego pod Patronatem Prezesa Rady Ministrów RP}}) — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду [[Польшча|Польшчы]] ў сакавіку [[2006]] года. Падрыхтоўчыя гадавыя моўныя курсы узроўню B2 для далейшага паступлення ў польскія ВНУ (само паступленне праграма не гарантуе, паступленне адбваецца на роўных з палякамі ўмовах).
 
Першапачаткова была прызначаная для студэнтаў, адлічаных з беларускіх ВНУ па палітычных матывах, але з цягам часу да яе далучыліся і людзі, якія не могуць вучыцца ў [[Беларусь|Беларусі]] з-за сваіх палітычных поглядаў і прыхільнасці да абароны дэмакратыі і правоў чалавека. З'яўляецца найбуйнейшай праграмай такога тыпу ў [[Еўропа|Еўропе]]. Праграма каардынуецца ўпраўленнем праграм цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследванняў [[Варшаўскі ўніверсітэт|Варшаўскага універсітэту]], у супрацоўніцтве з [[Міністэрства замежных спраў Польшчы|міністэрствам замежных спраў]] і [[Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы|міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі]] [[Польшча|Польшчы]]. Дырэктарам і каардынатарам праграмы, які кіруе працай офіса і працай камітэта па адбору кандыдатаў, з'яўляецца дырэктар [[Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэта|цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэта]] [[Ян Маліцкі, гісторык|Ян Маліцкі]]. Праграма фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту — у 2008 годзе міністр замежных спраў Польшчы перадаў на яе больш за 1,2 мільёна [[еўра]].