Пабеднае (Дзяржынскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
 
== Гісторыя ==
У канцы XVIII ст. засценак Ракаедаўшчына ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. 14 двароў, уладанне Д. Радзівіла. У 1-й пал. ХІХ ст. засценак у складзе маёнтка Віцкаўшчына князя Л. Вітгенштэйна. Затым маёнтак знаходзіўся ў арэндзе ў памешчыка І. Багдашэўскага, у засценку дзейнічалі праваслаўная капліца, піцейны дом. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. засценак у Станькаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. ў Рубілкаўскім с/с (з 23.03.1932 да 14.5.1936 г. нацыянальны польскі) Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі, з 18.1.1931 г. Койданаўскага (29.6.1932 г. перайменаваны ў Дзяржынскі), з 31.7.1937 г. Заслаўскага, з 4.2.1939 г. зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20.2.1938 г. ў Мінскай вобл. У 1926 г. ў засценку 7 двароў, 25 жыхароў, на аднайменным хутары — 1 двор, 8 жыхароў. У час калектывізацыі арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з 28.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. Пасля вайны ўваходзіла ў калгас «Камінтэрн» (цэнтр — в. Томкавічы). Да 1964 года вёска мела назву Ракаедаўшчына. У 1991 г. 50 двароў. У 2009 г. ў складзе СВК «Праўда-Агра», 38 гаспадарак. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад [[Рубілкаўскі сельсавет|Рубілкаўскага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
На могілках помнік на брацкай магіле 16 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.