Саўт-Рывер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 85:
Саўт-Рывер з'яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы з Беларусі складалі ў Саўт-Рыверы да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку горада. Менавіта эмігранты з ваколіц [[Маладзечна]] і [[Вілейка|Вілейкі]] пабудавалі царкву Святых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі РПЦ. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Германіі. Беларусы заснавалі прыход Св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі [[Царква Святой Ефрасінні Полацкай (Саўт-Рывер)|царкву]], [[Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр]]. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый, выдаваліся газеты і часопісы, напр. «[[Беларус у Амерыцы]]», часопіс [[Беларуская думка, ЗША|«Беларуская думка»]] выходзіць і па сёння. У рысе горада знаходзяцца асобныя [[Беларускія могілкі (Саўт-Рывер)|беларускія могілкі]].
 
У [[1974]] г. у Саўт-Рыверы быў усталяваны [[Помнік «Змагарам за вольную Беларусь»|помнік «Змагарам за вольную Беларусь»]]. У ліпені [[2019]] г. помнік быў адноўлены: з моманту усталявання ён моцна састарэў, а фарбы аблупіліся.<ref>https://novychas.by/zamezza/belarusy-u-zsza-adnavili-pomnik-belaruskim-zmahara Беларусы ў ЗША аднавілі помнік беларускім змагарам</ref>
 
Штогод арганізуецца Беларуска-амерыканскі фестываль у Саўт-Рыверы.