Сперматазоід: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
 
== Сперматазоіды жывёл ==
[[Выява:Simplified spermatozoon diagram-ru.svg|thumb|БудоваСпрошчаная народкасхема будовы сперматазоіда.]]
У [[жывёлы|жывёл]] даўжыня сперматазоідаў звычайна дзесяткі і сотні мікраметраў, у [[насякомыя|насякомых]] — да некалькіх міліметраў. Тыповыя жгуцікавыя сперматазоіды ўласцівы пазваночным жывёлам, чалавеку і большасці беспазваночных. Маюць кароткую, рознай формы галоўку, дзе размешчана ядро, што ўтрымлівае бацькоўскі спадчынны матэрыял. На пярэднім канцы галоўкі звычайна знаходзіцца акрасома, якая забяспечвае пранікненне сперматазоіда праз яйцавыя абалонкі. Жгуцік (хвост, біч) надае сперматазоіду паступальны рух у вадкім асяроддзі (пры вонкавым асемяненні ў вадзе, пры ўнутраным — у вадкім змесціве палавых шляхоў). Восевая нітка жгуціка мае бялкі, падобныя на актын і міязін шкілетных мышцаў, здольныя расшчапляць адэназінтрыфосфарную кіслату. Жыццяздольнасць сперматазоіда ў похве жанчыны да 2,5 гадзін, у шыйцы маткі 48 гадзін, у палавых шляхах труса да 30 гадзін, каня — 5—6 сутак, птушак — да 3 тыдняў, пчалы — 3—4 гады. Максімум дзённай прадукцыйнасці сперматазоідаў у чалавека і труса 10<sup>8</sup>, у каня і свінні — больш за 10<sup>10</sup>.