Устойлівае развіццё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 4:
 
== Агульная характарыстыка ==
Шэраг тэарэтыкаў і прыхільнікаў ўстойлівага развіцця лічаць яго найбольш перспектыўнай ідэалогіі [[ХХІ стагоддзе|ХХІ стагоддзя]] і нават усяго трэцяга тысячагоддзя, якая, з паглыбленнем навуковай абгрунтаванасці, выцесніць ўсе існуючыя светапоглядныя [[Ідэалогія|ідэалогіі]] як такія, якія з'яўляюцца фрагментарнымі, няздольнымі забяспечыць збалансаванае развіццё [[Цывілізацыя|цывілізацыі]].
 
Устойлівае развіццё - гэта кіраванае сістэматычна развіццё. Асновай яго кіравальнасці з'яўляецца сістэмны падыход і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць вельмі хутка мадэляваць розныя варыянты напрамкаў развіцця, з высокай дакладнасцю прагназаваць іх вынікі і выбраць найбольш аптымальны. Варта адзначыць, што дасягненне аптымальнага варыянту развіцця дэкларуюць шэраг краін, у кожнай краіны свой шлях развіцця. У адных гэты шлях толькі пачынаецца, у іншых ужо пачаўся, трэція ўжо сталі на шлях устойлівага эканамічнага развіцця ([[ЗША]], [[Японія]], краіны [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага саюза]])».
 
== Парадыгма ==
Парадыгма ўстойлівага развіцця змяшчае патрабаванні да абароны [[Навакольнае асяроддзе|навакольнага асяроддзя]], прыроднай і культурнай спадчыны, сацыяльнай справядлівасці, адсутнасці расавай і нацыянальнай [[Дыскрымінацыя|дыскрымінацыі]] і накіравана на павышэнне ўзроўню жыцця людзей. У краінах, дзе на дзяржаўным узроўні гэтыя патрабаванні ігнаруюцца, у паняцце ўстойлівага развіцця спрабуюць укласці «зручны» для ўладаў змест, выхалашчваючы сапраўдны.
 
Так, напрыклад, у [[Беларусь|Беларусі]] тэрмін «устойлівае развіццё» часта ўжываюць для вызначэння толькі няўхільнага росту эканамічных паказчыкаў краіны, яе рэгіёнаў, гарадоў і асобных галін эканомікі. Часам да гэтага дадаюць ажыццяўленне бессістэмных мерапрыемстваў па захаванні навакольнага асяроддзя і паляпшэнню санітарных умоў пражывання і працы людзей. Такое тлумачэнне тэрміна з'яўляецца не толькі грубай памылкай, але і яго прафанацыяй.
Радок 15:
== Заўвагі ==
{{reflist}}
{{няма катэгорый|date=2021-08-10}}