Сан-Нікалас (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
== Прырода ==
У мінулым востраў пакрывалі прыбярэжныя [[луг]]і і [[ксерафіты|ксерафітныя]] [[хмызняк]]і. У выніку выкарыстання вострава [[Авечкагадоўля|авечкагадоўцамі]] у многіх месцах пачала развівацца [[Эрозія (геалогія)|эрозія]]. На ўзбярэжжы захоўваюцца хмызняковыя гаі, прадстаўленыя [[куравай|кураваем]], [[карэопсіс]]ам, [[:be-tarask:Драсёнавыя|драсёнавымі]] і [[Астравыя (падсямейства)|астравымі]] раслінамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека на востраве з'явіліся насаджэнні [[дрэва|дрэў]], у тым ліку веерных [[пальмы|пальм]]. Наземная [[фаўна]] бедная. На востраве жывуць марскія [[птушкі]], [[яшчаркі]] і [[лісы]].
 
== Гісторыя ==
Востраў Сан-Нікалас быў населены каля 10 тысяч гадоў таму. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] місіянеры усталявалі адносіны з мясцовымі тубыльцамі, якія пазней сталі вядомы як ''нікаленьё''. Верагодна, яны з'яўляліся групай народа [[тонгва]]. У [[1814]] г. у выніку канфлікта з прамыслоўцамі [[Расійска-амерыканская кампанія|Расійска-амерыканскай кампаніі]] большасць мужчын ''нікаленьё'' загінула, многія жанчыны былі згвалтаваны. У [[1835]] г., калі чуткі пра [[генацыд]] астравіцян дасягнулі [[каталіцызм|каталіцкай]] місіі ў [[Санта-Барбара (Каліфорнія)|Санта-Барбары]], у жывых заставаліся 7 жанчын, 1 стары мужчына і некалькі дзяцей. На востраў быў накіраваны карабель, які перавёз большасць выжылых на бераг [[Каліфорнія|Каліфорніі]]. Праз некалькі гадоў яны памерлі ад [[эпідэмія|эпідэмічных]] хвароб. На Сан-Нікаласе выпадкова засталася толькі адна жанчына Хуана Марыя, што жыла ў самоце да [[1853]] г.
 
== Спасылкі ==