Сан-Нікалас (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
Востраў Сан-Нікалас быў населены каля 10 тысяч гадоў таму. У канцы [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. [[Іспанія|іспанскія]] місіянеры усталявалі адносіны з мясцовымі тубыльцамі, якія пазней сталі вядомы як ''нікаленьё''. Верагодна, яны з'яўляліся групай народа [[тонгва]]. У [[1814]] г. у выніку канфлікта з прамыслоўцамі [[Расійска-амерыканская кампанія|Расійска-амерыканскай кампаніі]] большасць мужчын ''нікаленьё'' загінула, многія жанчыны былі згвалтаваны.

У [[1835]] г., калі чуткі пра [[генацыд]] астравіцян дасягнулі [[каталіцызм|каталіцкай]] місіі ў [[Санта-Барбара (Каліфорнія)|Санта-Барбары]], у жывых заставаліся 7 жанчын, 1 стары мужчына і некалькі дзяцей. На востраў быў накіраваны карабель, які перавёз большасць выжылых на бераг [[Каліфорнія|Каліфорніі]]. Праз некалькі гадоў яны памерлі ад [[эпідэмія|эпідэмічных]] хвароб. На Сан-Нікаласе выпадкова засталася толькі адна жанчына Хуана Марыя, што жыла ў самоце да [[1853]] г.
 
З канца [[19 стагоддзе|XIX]] ст. да [[1943]] г. востраў выкарыстоўваўся для выпасу [[Авечка свойская|авечак]], пасля трапіў пад кантроль ваенных. У канцы [[Другая сусветная вайна|II Сусветнай вайны]] Сан-Нікалас разглядаўся як магчымае месца для выпрабавання першай [[Ядзерная зброя|атамнай бомбы]]. У [[1957]] — [[1973]] гг. на ім выпрабоўваліся [[ракета|ракетныя]] ўстаноўкі. У нашы дні на Сан-Нікаласе месціцца база [[ВМС ЗША]].
 
== Спасылкі ==