Сімяон Полацкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
{{вызнч|1=Сімяон Полацкі}}, {{вызн2|1=Самуіл Емяльянавіч ПЯТРОЎСКІ-СІТНІЯНОВІЧ}} ([[1629]], [[Полацк]] — [[1680]], [[Масква]]), праваслаўны і грэка-каталіцкі дзеяч, духоўны пісьменнік. Аўтар твораў «Рыфмалагіён», «Вертаград» і інш.
 
Нарадзіўся ў заможнай купецкай сям'і. Пачаў спасціжэнне навукі ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра. Скончыў Кіева-Магілянскую калегію (1650). Пасля яе заканчэння выкладаў у брацкай школе ў Полацку. У 1656 стаў манахам у Полацку. Выступаў на ўрачыстай сустрэчы ў Полацку рускага цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксея Міхайлавіча]] з чытаннем прывітальных вершаў. У 1664 пераехаў у Маскву, стаў там настаўнікам царскіх дзяцей. Быў настаўнiкам [[Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі|Фёдара Аляксеевiча]], якi дзякуючы яму атрымаў добрую адукацыю, ведаў латынь і польскую мову, пісаў вершы. Да шлюбу цара [[Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі|Фёдара Аляксеевiча]] на [[Агафія Сямёнаўна Грушэцкая|Агафii Сямёнаўне Грушэцкай]] склаў, разам з новым прыдворным пiiтам i вучаням беларуса, манахам Сiльвестарам Мядзведзеевым, шырокавяшчальные оды на гэтую “вялiкую i радасную для ўсёй зямлi Рускай урачыстасць”<ref>Лhttp://lib. Ждановrus. Пётр и Софья (роман)ec/b/118226/read#t5</ref>. Яго выхаванцам быў і будучы расійскі імператар Пётр І. У кан. 1670-х арганізаваў і ўзначаліў друкарню ў [[Маскоўскі Крэмль|Крамлі]]. У гэтай друкарні выйшлі кнігі "Буквар языка славенска" (1679), "Псалтыр рыфматворная" (1680), якая ўяўляла сабой вершаваны пераклад Псалтыра. Па ініцыятыве С. Полацкага была заснавана першая ў Маскве вышэйшая агульнаадукацыйная навучальная ўстанова - Славяна-грэка-лацінская акадэмія, статут якой складаў Сімяон. Быў адным з першых праваслаўных дзеячоў заходняга кірунку; значна паўплываў на працэсы расійскіх царкоўных рэформ.
 
<!--Пачаў навуку пры полацкім Богаяўленскім манастыры. Ведаў лацінскую і грэцкую мовы. Пасля школы Самойла паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была акадэмія. Свае вершы юнак, апрача роднай беларускай мовы, пісаў яшчэ на трох - на польскай, лацінскай і расейскай.