Баляслаў Пачопка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з дваранскай сям’і Антона Пачопкі. 25.10.1905 залічаны выхаванцам [[Віленская духоўная каталіцкая семінарыя|Віленскай духоўнай каталіцкай семінарысемінарыі]]і. У чэрвені 1907, на другі год навучання, пакінуў семінарыю.
 
З 1913 — загадчык аддзела рэлігіі, у 1914-15 гады — рэдактар-выдавец першай беларускай катaліцкай газеты [[Biełarus (1913)|«Biełarus»]] ([[Вільня]]). Cталы аўтар газеты [[Наша Ніва (1906)|«Наша Ніва»]]. Падрыхтаваў і выдаў у Вільні шэраг кніг на беларускай мове: «Жыццё папежа Піюса X» (1914), «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Бог з намі: Беларускі малітэўнік» (1915), «Святы Езафат Кунцэвіч» (1916), «Як вучыць жыць і верыць св. Хрыстова Паўсюдная Царква» (1923).
 
У гады [[Першая сусветная вайна|вайны]] выкладаў на першых [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)|Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах (1915)]]. У Вільні на Юр'еўскайЮр’еўскай вуліцы [[13 лістапада]] [[1915]] года дзякуючы намаганням [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Алаізы Пашкевіч (Цёткі)]] і Баляслава Пачобкі, з удзелам Сабіны Іваноўскай была адкрыта першая беларуская школа.
 
Працаваў дырэктарам [[Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі]] (1916—18). Аўтар першай «Граматыкі беларускай мовы» (1918). [[Беларуская граматыка Пачобкі]] была надрукаваная асобнай кнігай [[беларускі лацінскі алфавіт|лацініцай]] у друкарні «Гоман» (Вільня). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў [[Свіслацкая настаўніцкая семінарыя|Свіслацкай настаўніцкай семінарыі]] і навакольных школах<ref>Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. №  4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю.А., 2004</ref>. Яе крытыкавалі беларускія мовазнаўцы за шматлікія паланізмы і русізмы.
[[Файл:Babrovičy, Piatnickaja. Бабровічы, Пятніцкая (1930-39).jpg|міні|злева|Пятніцкая царква ў [[Бабровічы (Івацэвіцкі раён)|Бабровічах]], у якой служыў Пачопка]]
 
У міжваеннае дваццацігоддзе далучыўся да справы беларускага [[уніяцтва|ўніяцтва]]. Пасвячоны ў святары ў 1925 годзе. Душпастырскую дзейнасць праводзіў на Палессі. З 17.9.1926 — пробашч уніяцкага Бабровіцкага прыхода ў Косаўскім павеце. Удзельнік уніяцкіх канферэнцый у [[Пінск]]у (1932, 1933). Друкаваўся ў перыядычных выданнях «[[Гоман]]», «[[Biełaruskaja krynica]]», «Chryścijanskaja Dumka». Супрацоўнічаў з газетай віленскіх краёўцаў «[[Przegląd Wileński]]».