Віня-Пых: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 341:
Дж. Т. Уільямс выкарыстаў вобраз мядзведзя для [[Сатыра|сатыры]] на філасофію (''Pooh and the Philosophers'', «''Пух і філосафы''»), а Фрэдэрык Крус — на [[літаратуразнаўства]] (''The Pooh Perplex'', «''Пухава блытаніна''» і ''Postmodern Pooh'', «''Постмадэрнісцкі Пух''»). У «''Пухавай блытаніне''» зроблены жартоўны аналіз «Віні-Пуха» з пункту гледжання фрэйдызму, фармалізму і т. п.
 
Усе гэтыя англамоўныя працы паўплывалі на кнігу семіётыка і філосафа В. П. Руднева «Віні Пух і філасофія штодзённагаштодзённай мовы» (імя героя — без злучка, 1996). Тэкст Мілна прэпаруецца ў гэтай кнізе пры дапамозе {{нп3|Структуралізм|структуралізму|be-x-old|Структуралізм}}, ідэй [[Міхаіл Міхайлавіч Бахцін|Бахціна]], філасофіі [[Людвіг Вітгенштэйн|Людвіга Вітгенштэйна]] і шэрагу іншых ідэй 1920-х, у тым ліку псіхааналізу. Паводле думкі Руднева, «эстэтычныя і філасофскія ідэі заўсёды носяцца ў паветры… ВП з'явіўся ў перыяд самага магутнага росквіту прозы XX стагоддзя, што не магло не паўплываць на структуру гэтага твора, не магло, так бы мовіць, не адкінуць на яго сваіх прамянёў»<ref>Руднев, с. 9</ref>. Гэтая кніга змяшчае таксама поўны пераклад абедзвюх кніг Мілна пра Пуха.
 
== Заўвагі ==