Мікалай Сямёнавіч Ляскоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба}} '''Мікалай Сямёнавіч Ляскоў''' ({{lang-ru|Никола́й Семёнович Леско́в}}; 4 [16] лютага 1831, сяло Гарохава, Арлоўская губерня — 21 лютага [5 сакавіка] 1895, {{МС|Санкт-Пецярбург||}}) — рускі пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык. Доўгі час публікаваўся пад...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
З 16 гадоў пачаў працаваць чыноўнікам у Арле, затым у [[Кіеў|Кіеве]]. Некалькі гадоў быў памочнікам кіраўніка буйнымі маёнткамі, шмат ездзіў па краіне. У 1861 годзе перасяліўся ў Пецярбург. Пісьменніцкую дзейнасць пачаў з артыкулаў і фельетонаў. У 60-я гг. Ляскоў стварае шэраг выдатных рэалістычных апавяданняў і аповесцяў: «Згаслая справа» (1862), «З’едлівы» (1863), «Жыціе адной бабы» (1863), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1865), «Ваяўніца» (1866) і інш., у якіх шырока паказана рускае жыццё. У той жа час адзін з ранніх артыкулаў Ляскова (1862) — пра пецярбургскія пажары — паслужыла пачаткам яго працяглай палемікі з рэвалюцыйнай дэмакратыяй. Апавяданне «Аўцабык» (1863), раманы «Няма куды» (1864; пад псеўданімам М. Сцябніцкі) і «Абыдзены» (1865) скіраваны супраць «новых людзей»; Ляскоў спрабуе даказаць марнасць і беспадстаўнасць намаганняў рэвалюцыйнага лагера, стварае шаржавыя тыпы нігілістаў — у аповесці «Загадкавы чалавек» (1870) і асабліва ў рамане-пасквілі «На нажах» (1870-71).
{{зноскі}}