Вікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
зацверджана правілам
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Умовы: clean up, перанесена: Не існуе → няма (2) з дапамогай AWB
 
Радок 14:
 
== Умовы ==
Не існуеНяма дакумента, які аўтаматычна дае права на выкарыстанне несвабоднага зместу ў артыкулах. У адпаведнасці з рэкамендацыямі ў артыкулах могуць утрымлівацца кароткія тэкставыя літаральныя вытрымкі, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі, і якія правільна аформленыя і маюць спасылкі на арыгінальную крыніцу або аўтара. Іншы несвабодны змест, уключна з усімі выявамі, аўдыё- і відэакліпамі, абароненымі аўтарскімі правамі, і іншыя медыя-файлы, якія не маюць свабодных ліцэнзій, могуць ужывацца ў Беларускай Вікіпедыі толькі ў выпадку, калі выконваюцца '''ўсе''' наступныя ўмовы:
 
# '''Няма свабоднай замены'''. Несвабодны файл можа выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі свабодная, адпаведная ўмовам энцыклапедычнасці, замена (альтэрнатыва) для яго не існуеняма ў цяперашні момант або ня можа з’явіцца ў будучыні. Калі несвабодны матэрыял нейкім чынам можа быць пераўтвораны ў свабодны, гэта мусіць быць зроблена замест ужывання канцэпцыі добрасумленнага выкарыстання. Несвабодны матэрыял заўсёды мусіць замяняцца на свабодны, калі такі робіцца даступным і мае дастатковую якасць, то бок якасць, дастатковую для дасягнення энцыклапедычнай мэты. Для хуткай праверкі трэба спытаць сябе: «Ці магчыма замяніць гэты матэрыял свабодным, які мае той жа эфект?». Калі адказ будзе «Так», тады выкарыстанне медыя-файла не адпавядае ўмове добрасумленнасці, і загружаць яго нельга.
# '''Захаванне камерцыйнай каштоўнасці'''. Выкарыстанне несвабоднага матэрыялу не павінна змяншаць камерцыйную каштоўнасць арыгінальнага твору, або замяняць яго набыццё.
# (а) '''Мінімальнае выкарыстанне'''. Колькасць медыя-файлаў у адным артыкуле павінна быць мінімальнай. Калі для яго ілюстрацыі патрэбны толькі адзін несвабодны медыя-файл, іх не павінна быць болей. Калі для ілюстрацыі артыкула дастаткова выкарыстання толькі свабодных медыя-файлаў, несвабодныя не павінны выкарыстоўвацца.<br />(б) '''Мінімальны аб’ём выкарыстання'''. Разрозненне/якасць павінны быць мінімальна магчымымі для выканання пастаўленай задачы.