Міхаіл Алелькавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
это не точно
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Міхаіл Алелькавіч''' ({{ДН|||1425}} — {{ДС|30|8|1481}}) — князь слуцкі і капыльскі (1455—1481), [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч.
 
Паходзіў з роду [[Гедзімінавічы|Гедзімінавічаў]], сын [[Алелька Уладзіміравіч|Алелькі Уладзіміравіча]], атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел [[Слуцкае княства|Слуцкае]] і [[Капыльскае княства|Капыльскае]] княствы. У лістападзе 1470 года Міхаіл Алелькавіч прыбыў<ref>Паводле [[Іосіф Волацкі|Іосіфа Волацкага]], са світай Міхаіла Алелькавіча ў Вялікі Ноўгарад прыбыў яўрэй [[Схарыя]] ад якога пайшла ерась [[пажыдоўленыя|пажыдоўленых]], аднак гэта сведачанне пастаўлена на сумніў, у т.л. [[Д. С. Ліхачоў|Д. С. Ліхачовым]] (Гл: ''Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих»…'')</ref> у [[Вялікі Ноўгарад]] як намеснік вял.кн. літоўскага [[Казімір Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]], але ў сакавіку 1471 года пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць [[Кіеўскае княства]] — удзел памерлага брата [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]]. Аднак вял.кн. Казімір не аддаў Міхаілу яго отчыны і дзедзіны, быццам яго дзед [[Уладзімір Альгердавіч]] «''пробѣгал''» Кіеў у свой час, калі ад'язджаў да Масквы — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны [[М. Гаштольд]]. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял. кн. літоўскага, падключыў да яе князёў [[Фёдар Іванавіч Бельскі|Ф. І. Бельскага]], [[Іван Юр'евіч Гальшанскі|І. Ю. Гальшанскага]], [[Іван Глінскі|І. Глінскага]], вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім [[Іван III|Іванам III]] і гаспадаром малдаўскім [[Стэфан III Вялікі|Стэфанам III]]<ref>Першая жонка Стэфана III (з 1463) [[Еўдакія Алелькаўна]] (пам. 1467) — сястра Міхаіла Алелькавіча.</ref> пра падтрымку. У 1481 г. змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку няўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «''по Березину''» з пратэктаратам над ёю [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] ({{далей}}: [[Змова князёў ВКЛ, 1481|змова князёў ВКЛ]]). Аднак змова была выкрыта і ў красавіку 1481 года змоўшчыкаў арыштавалі. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю ў Кіеве. Меў сына [[Сямён Міхайлавіч Алелькавіч|Сямёна]].
 
----