Касцёл Святога Станіслава (Мядзел): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Каардынаты|54|52|18.05|N|26|55|42.71|E|display=title}}
[[Выява:Miadzieł. Мядзел (1936).jpg|thumb|260px|Касцёл Святога Станіслава. Здымак пачатку XX стагоддзя.]]
'''Касцёл Святога Станіслава''' — касцёл, які існаваў у [[Мядзел]]еі з [[1454]] да [[1942]] года. У другой палове XIX стагоддзя ў архітэктуры касцёла спалучаліся элементы стыляў [[барока]] і [[класіцызм]]у.
 
Да пачатку XX стагоддзя Мядзел падзяляўся на два мястэчкі — Стары Мядзел і Новы Мядзел, у выніку чаго да [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ў кожнай з частак існавала асобная парафія<ref name="razima" />. Касцёл Святога Станіслава знаходзіўся ў Новым Мядзелі, а ў Старым Мядзелі дзейнічаў [[Касцёл Маці Божай Шкаплернай, Мядзел|Касцёл Маці Божай Шкаплернай]], які быў збудаваны ў Старым Мядзелі ў [[1754]] годзе. Апошні касцёл часта памылкова лічаць касцёлам Святога Станіслава, блытаючы яго з касцёлам у Новым Мядзелі<ref name="globus" />.
 
== Гісторыя ==
 
Касцёл быў пабудаваны ў [[1454]] годзе ў Новым Мядзелі — мястэчку, якое на той час належала каралю. Фундатарам з’яўляўся [[кашталян]] [[Андрэй Саковіч]].
 
У [[1500]] годзе падчас [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй]] 1500—1503 гадоў мястэчка было знішчана, а касцёл — спалены<ref name="pamiac">Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9</ref>.
 
У [[1543]] годзе на месцы былога касцёла былі пабудаваныя [[капліца]] і двор<ref name="pamiac" />.
 
У [[1744]] годзе Мядзельская [[парафія]] ў Свірскім [[Дэканат (каталіцтва)|дэканаце]] і Віленскай [[дыяцэзія|дыяцэзіі]] ўключала ў сябе наступныя населеныя пункты: [[Мядзел]], Стары Мядзел, Вялікая Вузла, Хамінаў Вугал, Брулы, Брусы, Малая Вузла, Сваткаўшчына, Мацкі, Шкленікава, Трыданы, Ляхавічы, Закубіле, Некасецк, Горбы, Зуцун, Слабодка, Нагаўкі, Смыш, Пазарцы, Вішторды, Буце, Сакалова, Самсонава, Куровіца, Ражкі, Чарняты, Ветычаты, Іванкі, Чучэлічы, Востраў, Стахоўцы, Гатавічы, Белеўшчызна, Хадосы<ref name="Fibek">[http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?p=30918102#post30918102 o. Jan Fibek OFMCap]</ref>.
 
У [[1843]] годзе касцёл уваходзіў у Мінскую дыяцэзію Надвіленскага дэканата. [[1850]] год — касцёл у складзе Віленскай дэцэзіі Надвіленскага дэканату<ref name="Fibek" />.
 
У 1852 касцёл быў пашкоджаны ў выніку пажару і аднаўляўся на сродкі парафіянаў<ref name="razima" />. У [[1872]] годзе Мядзельская парафія налічвала 4130 [[каталіцтва|каталікоў]], на могілках існавала капліца<ref name="Fibek" />.