Францішак Маеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
У 1817 г. вярнуўся на радзіму і ўступіў у Войска Польскае паручнікам 4-га палка ўланаў. Член масонскай ложы «[[Шчаслівага Вызвалення]]» ў [[Нясвіж]]ы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. — у 1820. Член масонскага ніжэйшага капітула «[[Святыні Спакою]]» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820. На сейме 1820 г. выступіў з апазіцыяй [[Аляксандр І|Аляксандру І]] і ўраду. У 1824 г. — капітан 1-га палка ўланаў. Адзін з заснавальнікаў Таварыства Тампліераў (1819), напісаў яго Статут, увёў 4-ю ступень, якая накладвала абавязак «несці дапамогу кожнаму народу, які хоча адшукаць сваю вольнасць».
 
Выступіў супраць злучэння з польскім Патрыятычным таварыствам. Арыштаваны ў 1826 г., змешчаны ў кармеліцкія муры ў [[Варшава|Варшаве]]. Сеймавым судом прыгавораны да трох месяцаў турмы, па загаду [[Канстанцін Паўлавіч|Канстанціна Паўлавіча]] вывезены ў [[Санкт-Пецярбург]], дзе з ліпеня 1828 знаходзіўся адзін год у [[Петрапаўлаўская крэпасць|Петрапаўлаўскай крэпасці]]. Пасля вызвалення быў уключаны ў [[Каўказскі корпус]], дзе пасябраваў з [[Раман Адам Сангушка|Раманам Сангушкам]].
 
У 1836 г. дэмабілізаваны з правам вяртання на радзіму. Пасяліўся ва ўладаннях Сангушкі, [[Славута|Славуце]], як домаўласнік. Відаць, пад выглядам продажу коней некалькі разоў быў на [[Каўказ]]е, перавозіў Сангушку ад бацькоў лісты.