Сяргей Новік-Пяюн: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
У 1918—1924 вучыўся ў [[Нясвіжская беларуская гімназія|Нясвіжскай беларускай гімназіі]], прымаў удзел у [[Скаўцкі рух|скаўцкім руху]]<ref name="моцны">{{cite web |url=https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |title= Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы |author=Юры Тамковіч |date= 21 лютага 2020 | publisher=mocny.by|accessdate=24 лютага 2020 |archiveurl=https://web.archive.org/save/https://mocny.by/uchitsja/skautyng-u-sjercy-kazki-u-dushy/ |archivedate= 24 лютага 2020}}</ref>; у 1925—1926 на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток [[ТБШ]], беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «[[Заранка (часопіс)|Заранка]]». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газету «[[Газета Слонімская|Gazeta Slonimska]]». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам [[Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага|Слонімскага раённага краязнаўчага музея]]. У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музея разам з [[Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі|І. Стаброўскім]], схаваўшы іх на ўскраіне горада.
 
Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны [[Служба бяспекі (Трэці рэйх)|СД]]; адпраўлены ў [[Калдычэўскі лагер смерці|лагер смерці Калдычэва]]. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея.
 
14.12.1944 арыштаваны органамі [[Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі БССР|НКДБ]]; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаныпрыгавораны за «''здраду радзіме''» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены ў [[ГУЛАГ]] на [[Калыма|Калыму]]. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5.11.1958 да 18.12.1958. Асабовая справа С. Новіка-Пяюна. № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
 
У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 — у Мінску. Член СП Беларусі (з 1984). Апошні з вядомых ягоных аўтографаў — кніга «Песні з-за кратаў» (1993), падпісаная ў красавіку 1994 года (за некалькі месяцаў да смерці) літаратару і адраджэнцу [[Гісторыя скаўтынгу ў Беларусі|скаўтынгу]] на Беларусі [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Алегу Грушэцкаму]]<ref name="моцны" /><ref>{{cite web |url= https://lit-bel.org/news/Gstoriya-belaruskay-ltaraturi--atografah-5888/|title= Гісторыя беларускай літаратуры ў аўтографах |author= |date=15 красавіка 2015 | publisher=[[Саюз беларускіх пісьменнікаў]] |accessdate=4 сакавіка 2020 |archiveurl=http://web.archive.org/save/https://lit-bel.org/news/Gstoriya-belaruskay-ltaraturi--atografah-5888/ |archivedate= 4 сакавіка 2020}}</ref>.