Язэп Барадзюля: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба}} '''Язэп Барадзюля''' ({{ДН|4|9|1893}} — {{ДС|23|9|1983}}) — беларускі каталіцкі святар, 25 гадоў правёў у савецкіх лагерах і высылках. == Біяграфія == Язэп Барадзюля паходзіць з вёскі Козікі, што знаходзіцца цяпер у Шумілінскім раёне Ві...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:42, 4 верасня 2021

Язэп Барадзюля (4 верасня 189323 верасня 1983) — беларускі каталіцкі святар, 25 гадоў правёў у савецкіх лагерах і высылках.

Язэп Барадзюля
Дата нараджэння 4 верасня 1893(1893-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1983(1983-09-23) (90 гадоў)
Альма-матар

Біяграфія

Язэп Барадзюля паходзіць з вёскі Козікі, што знаходзіцца цяпер у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Нарадзіўся ў 1893 годзе. Вучыўся ў народнай школе, потым — у Віцебскім гарадскім вучылішчы.

У 1917 годзе скончыў Магілёўскую рыма-каталіцкую семінарыю, якая тады знаходзілася ў Пецярбурзе. Пасля атрымаў накіраванне ў Пецярбургскую духоўную рыма-каталіцкую акадэмію, дзе прабыў да 1919 года, пакуль установу не ліквідавалі. Увайшоў у кола заснавальнікаў «Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці», з якой пасля выйшла «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Згодна з Рыжскай дамовай яна духоўная акадэмія перанесена ў Люблін. Аднак Язэп Барадзюля не паехаў вучыцца ў Польшчу, а прыняў прызначэнне святара ў Полацку. Ён патлумачыў свой выбар так: «Я, беларус, які не меў нікога знаёмага ў Польшчы». У Полацку Язэп Барадзюля праслужыў толькі 8 месяцаў. Пасля яго паставілі настаяцелем трох касцёлаў Камена-Губінскага (цяпер вёска Губіна, Лепельскі раён), Бешанковіцкага і Ушацкага. Аднак часткова ён служыў яшчэ ў Лепельскім і Ульскім касцёле.

У 1925 годзе пайшла масавая хваля рэпрэсій рыма-каталіцкага духавенства. Па Язэпа Барадзюлю прадстаўнікі Мінскага ОГПУ прыехалі ў канцы 1926 года. 1 студзеня 1927 яго прывезлі ў Мінск і пасадзілі ў адзіночную камеру. Святару прапаноўвалі супрацу з чэкістамі, ён ад гэта адмовіўся. Тады далі яго першыя тры гады зняволення.

Пасля трох гадоў асуджэння Язэпа Барадзюлю з высылкі не адпусцілі, саслалі яго яшчэ на тры гады ў Архангельск. Там ён сустрэў іншых святароў і шмат ссыльных вернікаў. Заставаўся пастырам і ў сталінскіх лагерах. Калі пра гэта даведаліся ў ГПУ, то пагналі далей на Поўнач.

Летам 1933 года Язэпа Барадзюлю вызвалілі. Ён вярнуўся ў Віцебск і мусіў стаць настаяцелем касцёлаў святога Антонія і святой Барбары. Але пражыў ён там толькі два тыдні. ОГПУ не дазволіла працаваць пробашчам, імкнулася схіліць яго да супрацы, на якую ксёндз не пагадзіўся. Напрыканцы таго ж года яго зноў выслалі ў Архангельск — у новую высылку тэрмінам на тры гады. Праўда, праз тры гады ён не выйшаў: святара асудзілі зноў і адправілі ў Нарыльск. У 1939 годзе яго зноў асудзілі і далі сем гадоў лагераў. Працаваў фельчарам у бальніцы. У 1946 годзе ён атрымаў паперы аб вызваленні.

Касцёлаў у Віцебску ўжо не было, і Язэп Барадзюля паехаў у Рыгу. Спачатку ксёндз служыў у Даўгаўпілсе, а з 1947 года — у Пасіене Лудзенскага дэканату ў Латвіі. Праўда, праслужыў тут нядоўга — да 7 лістапада 1949 года, пакуль яго зноў не арыштавалі.

На гэты раз святара асудзілі на пажыццёвую высылку ў Краснаярскі край. Жыў ён у сяле, якое складалася з сялян-беларусаў, што выехалі на пасяленне ў Сібір. Кожны дзень ён мог дазволіць сабе служыць імшу. Пасля смерці І. Сталіна, у кастрычніку 1954 года святар выехаў з Сібіры і атрымаў прызначэнне стаць пробашчам у Піедруі Браслаўскага дэканату.

Пасля вызвалення Язэп Барадзюля нядоўга змог паслужыць святаром. У 1958 годзе яму забаранілі адпраўляць імшу ў касцёле. Забарона на служэнне дзейнічала дваццаць гадоў. На працягу 1962-1963 гадоў па загаду Генеральнага Пракурора г. Масквы ўсе яго справы пераглядаліся і былі ануліраваны вышэйшымі судовымі органамі. 13 сакавіка 1978 года ўпаўнаважаны па справах рэлігіі ў Рызе дазволіў ксяндзу служыць у касцёле. Язэпу Барадзюлі тады споўнілася тады 85 гадоў, ён стаў служыць у касцёле святога Альберта ў Рызе.

Ксёндз Язэп Барадзюля памёр у 1983 годзе.

Спасылкі