Іван Пятровіч Пуліхаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Выконваючы прысуд падпольнай арганізацыі эсэраў, разам з [[Аляксандра Адольфаўна Ізмайловіч|А. А. Ізмайловіч]], арганізаваў замах і кінуў бомбу ў мінскага губернатара П. Г. Курлова (14.1.1906) (гл. [[Замах на Курлова]]), але бомба не падарвалася<!--, бо перадавалася праз агента "ахранкі" Зінаіду Жучэнка, якая папярэдне адвезла яе ў Маскоўскае ахоўнае аддзяленне, дзе разрыўны снарад быў абясшкоджаны асабіста начальнікам аддзялення М. фон Котэнам-->. Пуліхаў і Ізмайловіч былі арыштаваныя і да суда знаходзіліся [[Пішчалаўскі замак|гарадской турме]]. Пуліхаву быў падрыхтаваны пабег, але не адбыўся з-за даносу Аляксандра Хахлова, таксама зняволенага.
 
16.2.1906 створаным часовым ваенным судом І. Пуліхаў і А. Ізмайловіч асуджаныя да смертнай кары праз павешанне. 20.2.1906 суд разглядаў касацыйнныя скаргі. Касацыйная скарга бацькі Пуліхава не была задаволеная, А. Ізмайловіч прысуд да смертнай кары замянілі на безтэрміновай катаргі. 26.2.1906 прысуд адносна І. Пуліхава быў выкананы, І. Пуліхаў быў павешаны на браме гарадской турмы, палітзняволеныя вывесілі ў вокнах камер чорныя сцягі. Таемна пахаваны на ўсходнім ускрайку [[Старажоўскія могілкі|Старажоўскіх могілках]].
 
Пра места пахавання І. Пуліхава ведаў вартаўнік могілак, праз 20 гадоў ён паказаў на гэта месца колішнім паліткатаржанам, якія з'ехаліся ў Мінск. Колішнія паліткатаржане вырашылі ўшанаваць памяць Пуліхава, але грошай не было, таму яны збіралі ахвяраванні на вуліцах Мінска. На сабраныя сродкі на магіле Пуліхава быў усталяваны камень чырвонага граніту. Помнік прастаяў на Старажоўскіх могілках да пачатку іх ліквідацыі ў 1954 годзе.
 
У 1954 г. І. Пуліхава перепахавалі на Вайсковых могілках куды перавезлі і камень, пазней была ўсталяваная агароджа і надмагільная пліта ружовага мармуру. Магіла знаходзіцца злева ад уваходу на Вайсковыя могілкі, на камяні надпіс пра тое, што ён пастаўлены паліткатаржанамі ў 1928 годзе. Імем І. Пуліхава названая вуліца ў Мінску (гл. [[вуліца Пуліхава, Мінск|вул. Пуліхава]]) ў раёне рабочай слабады Ляхаўка, дзе калісьці праходзілі канспіратыўныя эсэраўскія сходкі.
 
{{зноскі}}