Юзаф Пілсудскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nejurist (размовы | уклад)
Радок 459:
 
У перыяд з 1890 па 1935 гг. можна вылучыць чатыры этапы павышанай цікавасці Пілсудскага да Беларусі і беларусаў.
Першы вызначаецца часам, калі ён узначаліў ППС і заканчваецца ў момант набыцця рэальнай улады. У стаўленні Пілсудскага да беларускага народа ў гэты час няцяжка прасачыць важную рысу: ён заўсёды разглядае яго ў якасці патэнцыяльнага саюзніка ў барацьбе за незалежнасць Польшчы. У гэты час Пілсудскі займаўся кантрабандным увозам зборніка вершаў [[Дудка беларуская]] беларускага паэта [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]].<ref>[http://pawet.net/library/history/city_district/education/bagush/%D0%91%D0%B0%D0%B3%D1%83%D1%88%D1%8D%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%BD%D0%B0_%D0%9B%D1%96%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B_19-%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D1%82..html]</ref>
 
Другі этап пачынаецца з восені 1919 г. і завяршаецца падпісаннем Рыжскага дагавора. Стаўленне Пілсудскага да Беларусі на гэтым этапе ўвасобілася ў адозве «Да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага», якая была адной з частак федэратыўнага плана Пілсудскага. Аднак падпісанне ў 1921 г. Рыжскага міру амаль перакрэсліла «Усходняю канцэпцыю» Пілсудскага<ref>[[М. М. Мязга|Мязга, М. М.]] Перамовы ў Рызе: Пахаванне палітыкі федэралізму [Тэкст] // Ю. Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара. — 2002. — С. 23-25.</ref>.