Язэп Барадзюля: Розніца паміж версіямі

175 байтаў дададзена ,  8 месяцаў таму
(вікіфікацыя)
 
== Біяграфія ==
Язэп Барадзюля паходзіць з вёскі [[Козікі (Шумілінскі раён)|Козікі]], што знаходзіцца цяпер у [[Шумілінскі раён|Шумілінскім раёне]] Віцебскай вобласці. Нарадзіўся ў 1893 годзе. Вучыўся ў народнай школе, потым  — у [[Віцебскае гарадскае вучылішча|Віцебскім гарадскім вучылішчы]].
 
У 1917 годзе скончыў [[Магілёўская рыма-каталіцкая семінарыя|Магілёўскую рыма-каталіцкую семінарыю]], якая тады знаходзілася ў [[Пецярбург|Пецярбурзе]]. Пасля атрымаў накіраванне ў Пецярбургскую духоўную рыма-каталіцкую акадэмію, дзе прабыў да 1919 года, пакуль установу не ліквідавалі. Увайшоў у кола заснавальнікаў [[Хрысціянская дэмакратычная злучнасць|«Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці»]], з якой пасля выйшла «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
 
Згодна з [[Рыжскі мір|Рыжскай дамовай]] яна духоўная акадэмія перанесена ў [[Люблін]]. Аднак Язэп Барадзюля не паехаў вучыцца ў Польшчу, а прыняў прызначэнне святара ў [[Полацк]]у. Ён патлумачыў свой выбар так: «''Я, беларус, які не меў нікога знаёмага ў Польшчы''». У Полацку Язэп Барадзюля праслужыў толькі 8 месяцаў. Пасля яго паставілі настаяцелем трох касцёлаў Камена-Губінскага (цяпер [[вёска Губіна, Лепельскі раён]]), Бешанковіцкага і Ушацкага. Аднак часткова ён служыў яшчэ ў Лепельскім і Ульскім касцёле.
 
У 1925 годзе пайшла масавая хваля рэпрэсій рыма-каталіцкага духавенства. Па Язэпа Барадзюлю прадстаўнікі Мінскага ОГПУ прыехалі ў канцы 1926 года. 1 студзеня 1927 яго прывезлі ў [[Мінск]] і пасадзілі ў адзіночную камеру. Святару прапаноўвалі супрацу з чэкістамі, ён ад гэта адмовіўся. Тады далі яго першыя тры гады зняволення.
Пасля трох гадоў асуджэння Язэпа Барадзюлю з высылкі не адпусцілі, саслалі яго яшчэ на тры гады ў [[Архангельск]]. Там ён сустрэў іншых святароў і шмат ссыльных вернікаў. Заставаўся пастырам і ў сталінскіх лагерах. Калі пра гэта даведаліся ў ГПУ, то пагналі далей на Поўнач.
 
Летам 1933 года Язэпа Барадзюлю вызвалілі. Ён вярнуўся ў [[Віцебск]] і мусіў стаць настаяцелем касцёлаў [[Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Віцебск)|Святога Антонія]] і [[Касцёл Святой Варвары (Віцебск)|Святой Барбары]]. Але пражыў ён там толькі два тыдні. ОГПУ не дазволіла працаваць пробашчам, імкнулася схіліць яго да супрацы, на якую ксёндз не пагадзіўся. Напрыканцы таго ж года яго зноў выслалі ў Архангельск  — у новую высылку тэрмінам на тры гады. Праўда, праз тры гады ён не выйшаў: святара асудзілі зноў і адправілі ў [[Нарыльск]]. У 1939 годзе яго зноў асудзілі і далі сем гадоў лагераў. Працаваў фельчарам у бальніцы. У 1946 годзе ён атрымаў паперы аб вызваленні.
 
Касцёлаў у Віцебску ўжо не было, і Язэп Барадзюля паехаў у [[Рыга|Рыгу]]. Спачатку ксёндз служыў у [[Даўгаўпілс]]е, а з 1947 года  — у Пасіене Лудзенскага дэканату ў Латвіі. Праўда, праслужыў тут нядоўга  — да 7 лістапада 1949 года, пакуль яго зноў не арыштавалі.
 
На гэты раз святара асудзілі на пажыццёвую высылку ў [[Краснаярскі край]]. Жыў ён у сяле, якое складалася з сялян-беларусаў, што выехалі на пасяленне ў Сібір. Кожны дзень ён мог дазволіць сабе служыць імшу. Пасля смерці [[І. Сталін]]а, у кастрычніку 1954 года святар выехаў з Сібіры і атрымаў прызначэнне стаць пробашчам у [[Піедруя|Піедруі]] Браслаўскага дэканату.
 
Пасля вызвалення Язэп Барадзюля нядоўга змог паслужыць святаром. У 1958 годзе яму забаранілі адпраўляць імшу ў касцёле. Забарона на служэнне дзейнічала дваццаць гадоў. На працягу 1962-19631962—1963 гадоў па загаду Генеральнага Пракурора г. Масквы ўсе яго справы пераглядаліся і былі ануліраваны вышэйшымі судовымі органамі. 13 сакавіка 1978 года ўпаўнаважаны па справах рэлігіі ў Рызе дазволіў ксяндзу служыць у касцёле. Язэпу Барадзюлі тады споўнілася тады 85 гадоў, ён стаў служыць у {{нп3|касцёл Святога Альберта (Рыга)|касцёле Святога Альберта|lv|Rīgas Svētā Alberta baznīca}} ў Рызе.
 
Ксёндз Язэп Барадзюля памёр у 1983 годзе.