Іван Пятровіч Пуліхаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Іван Пятровіч}} {{вызн|1=Пуліхаў}}, партыйная мянушка {{вызн2|1=«Вася»}} ([[5 верасня]] [[1879]], [[Мінск]] - [[25 лютага]] [[1906]]) — эсэр, член Лятучага атрада Паўночна-заходняй вобласці.
 
Нарадзіўся ў сям'і выслужанага двараніна<ref>Бацька, Пётр Мацвеевіч Пуліхаў, скончыў Курскае землемернае вучылішча і быў прызначаны межавіком (землемерам) у Мінскае губернскае ўпраўленне землеробста і дзяржаўных маёмасцяў, дзе служыў 36 гадоў. Выслужыў дваранства і чын калежскага асесара. Прафесія — тапограф. Сталаначальнік. Узнагароджаны сярэбраным медалём у памяць Аляксандра III. У Мінску ажаніўся, набыў дом з садам. Меў трох сыноў і дачку.</ref>. Скончыў няпоўныя 7 класаў рэальнага вучылішча. З'ехаў у Пецярбург, дзе экстэрнам здаў іспыт на атэстат і паступіў у універсітэт. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, за ўдзел у студэнцкіх сходках арыштаваны і высланы ў Мінск да бацькі ў Мінску пад надзор паліцыі. У Мінску Пуліхаў жыў у наймаванай кватэры ў раёне цяперашняй вул. Чычэрына, зарабляў рэпетытарствам, значная частка заробку ішла на выдаткі падпольнай эсраўскай арганізацыі.
 
Выконваючы прысуд падпольнай арганізацыі эсэраў, разам з [[Аляксандра Адольфаўна Ізмайловіч|А. А. Ізмайловіч]], арганізаваў замах і кінуў бомбу ў мінскага губернатара П. Г. Курлова (14.1.1906) (гл. [[Замах на Курлова]]), але бомба не падарвалася<!--, бо перадавалася праз агента "ахранкі" Зінаіду Жучэнка, якая папярэдне адвезла яе ў Маскоўскае ахоўнае аддзяленне, дзе разрыўны снарад быў абясшкоджаны асабіста начальнікам аддзялення М. фон Котэнам-->. Пуліхаў і Ізмайловіч былі арыштаваныя і да суда знаходзіліся [[Пішчалаўскі замак|гарадской турме]]. Пуліхаву быў падрыхтаваны пабег, але не адбыўся з-за даносу Аляксандра Хахлова, таксама зняволенага.