Бібліятэка-музей А. Блока: Розніца паміж версіямі

др
 
У музеі сабрана каля 2 тыс. экспанатаў, з якіх 700 — асноўнага фонду. Гэта прыжыццёвыя выданні А. Блока і яго сучаснікаў-паэтаў, матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю паэта, у тым ліку з яго ваеннай службай, сучасныя выданні твораў А. Блока на беларускай і іншых мовах, мноства артыкулаў з даследаваннямі жыццёвага і творчага шляху паэта з аўтографамі аўтараў, фотаздымкі, фотакопіі дакументаў, лістоў А. Блока з фронту, малюнкі. Маюцца пераклады вершаў Блока на беларускую мову; яго творы перакладалі [[Ігнат Сымонавіч Дварчанін|І. Дварчанін]] (паэма «Дванаццаць», 1926) і [[Алесь Дудар|А. Дудар]] (паэма «Дванаццаць», 1926), [[Сяргей Іванавіч Грахоўскі|С. Грахоўскі]] («Выбраныя вершы і паэмы». Мн., 1980), а таксама [[Сяргей Сцяпанавіч Дзяргай|С. Дзяргай]], [[Мар’ян Мікалаевіч Дукса|М. Дукса]], [[Сяргей Іванавіч Законнікаў|С. Законнікаў]], [[Міхась Калачынскі|М. Калачынскі]], [[Янка Сіпакоў|Я. Сіпакоў]], [[Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч|М. Федзюковіч]] і інш<ref>{{артыкул|аўтар=Павел Лосич.|загаловак= Первый музей Александра Блока в небольшом полесском селе Лопатино|спасылка=https://www.sb.by/articles/blokovskaya-krovinka-na-polese.html|выданне=Беларусь сегодня|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2016|нумар=2016-08-25|старонкі=|старонак=|isbn=}}</ref>.
 
Сярод экспанатаў — бюст паэта аўтарства беларускага скульптара Р. ДарвінаДар’іна, палатно беларускага мастака І. Грицюты «Блок на Палессі».
 
У музеі аформлена пастаянна дзеючая фотавыстава: «Блокаўскай святы паэзіі на Піншчыне».