Рэлігія ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
preamble
Радок 1:
Па дадзеных [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь|Міністэрства замежных спраў Беларусі]] на 2015 год, вернікамі лічаць сябе 58,9 % насельніцтва краіны. З іх 82 % — праваслаўныя, 12 % — каталікі, 6 % — прадстаўнікі іншых канфесій.
== Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь ==
 
== Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь ==
Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы заходняй і ўсходняй традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на беларускай зямлі. Статус [[рэлігія|рэлігіі]] ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны [[светапогляд]] на аснове агульначалавечых каштоўнасцей.
 
Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае [[Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей]], які падпарадкоўваецца [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Ураду Рэспублікі Беларусь]] (апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей створаны ў маі [[2006]] на базе Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь).
 
У [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]] існуе 27 канфесій, на [[1 студзеня]] [[2004]]  г. было зарэгістравана 2863 [[рэлігійная суполка|рэлігійныя суполкі]]. Паводле даследаванняў беларускіх сацыёлагаў 1997 года, абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічыць сябе: праваслаўнымі (77,4 %), каталікамі (10,4 %), пратэстантамі (0,5 %).
 
== Праваслаўная царква ==
[[Файл:Полацак, Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр.jpg|thumb|[[Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр]] у Полацку]]
{{main|Праваслаўе ў Беларусі}}
[[Беларуская праваслаўная царква|Праваслаўная царква]] з’яўляецца самай вялікай канфесіяй на тэрыторыі Беларусі. Па колькасці суполак і вернікаў сярод іншых рэлігійных аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1 студзеня 2004  г. БПЦ аб’ядноўвала 1290 суполак, 10 [[епархія|епархій]] (у снежні таго ж году з'явіласяз’явілася адзінаццатая), 21 [[манастыр]], 17 [[брацтва]]ў, 9 [[сястрынства]]ў (у 2003  г. дзейнічала 1040 і будавалася 144 праваслаўныя храмы). У рэлігійных арганізацыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У [[Жыровічы|Жыровічах]] дзейнічюць духоўная семінарыя, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Узначальвае БПЦ мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
 
== Каталіцкая царква ==
{{main|Каталіцтва ў Беларусі}}
[[File:Belarus-Minsk-Church of Simon and Helena-7-2.jpg|thumb|[[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены]], Мінск]]
[[Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі]] таксама адносіцца да традыцыйных і з'яўляеццаз’яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і суполак. У [[1991]] аднавілася дзейнасць старой [[Пінская дыяцэзія|Пінскай дыяцэзіі]] (рымска-каталіцкай епархіі), якая цяпер існуе ў межах [[Гомельская вобласць|Гомельскай]] і [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]] абласцей, а акрамя таго былі ўтвораны новыя царкоўна-адміністрацыйныя адзінкі — [[Гродзенская дыяцэзія]] (у межах [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]) і [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія]]-метраполія (у межах [[Мінская вобласць|Мінскай]], [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] абласцей) з падпарадкаваннем апошняй астатніх дыяцэзій на тэрыторыі рэспублікі. Першым мітрапалітам новай мітраполіі стаў кардынал [[Казімір Свёнтак]]. У [[1999]] была ўтворана асобная [[Віцебская дыяцэзія]] (у межах [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]). У тым жа 1999 годзе ў Беларусі створана [[Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі|Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў]], у якую ўвайшлі каталіцкія біскупы краіны на чале з Казімірам Свёнтакам. На 1 студзеня 2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх суполак(кляштараў), 3 дабраахвотныя таварыствы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Прыходы абслугоўваюць 332 святары (у тым ліку, 192 — замежныя грамадзяне). З чэрвеня [[2006]] Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ўзначальваў Апостальскі адміністратар [[Антоній Дзям'янка]], а старшынёю Канферэнцыі з'яўляўсяз’яўляўся ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі [[Аляксандр Кашкевіч]]. З канца [[2007]] Рымска-каталіцкую царкву на Беларусі ўзначальвае архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі [[Тадэвуш Кандрусевіч]] (прызначаны [[21 верасня]], [[10 лістапада]] адбылося кананічнае ўступленне на пасаду).
 
Як частка Каталіцкай Царквы ў Беларусі ў 1990-ыя гады аднавіла сваю дзейнасць таксама і грэка-каталіцкая супольнасць. [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква]] налічвае сёння 13 афіцыйна зарэгістрафаных парафій і яшчэ 7 парафій знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі. Парафіі [[БГКЦ]] аб'яднаныяаб’яднаныя ў 2 дэканаты (протапрасвітараты): [[Цэнтральна-Заходні протапрасвітарат імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага]] і [[Усходні протапрасвітарат імя Св. Язафата]]. БГКЦ сёння наўпрост падпарадкавана Рымскаму Апостальсаму Пасаду. Апеку над католікамі візантыйскага абраду ў Беларусі ажыццяўляе Апостальскі Візітатар "«ad nutum Sanctae sedis"» для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт [[Сяргей Гаек]]. Душпастырскую апеку вернікам візантыйскага абраду аказваюць 14 святароў і 4 дыяканы.
 
== Уніяцкая царква ==
{{main|Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Уніяцкая царква на Беларусі}}
3 канца 1980-х г. на Беларусі сталі стварацца суполкі вернікаў-уніятаў (пераважна з інтэлігенцыі). [[11 сакавіка]] [[1989]] у [[Мінск]]у ў [[Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск)|Кальварыйскім касцёле]] а. [[Аляксандр Надсан]] адслужыў першую за 150 гадоў пасля [[1839]]  г. публічную каталіцкую службу ў візантыйскім абрадзе (па-беларуску). Першая пасля вайны грэка-каталіцкая парафія ў Мінску ўтварылася ў верасні [[1990]]  г. У [[1994]]  г. [[Ватыкан]] афіцыйна зацвердзіў для беларускіх уніятаў беларускамоўную версію літургічных тэкстаў.
 
На чэрвень [[2009]] г. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква мела 20 парафій (зарэгістраваных з іх — 15)<ref name="nn.by">[http://nn.by/index.php?c=ar&i=18050 Наша Ніва: «У Мінску адкрыўся Грэка-каталіцкі цэнтр»]</ref> (у тым ліку 4 — у Мінску, 2 — у Віцебску), яшчэ шэраг чакалі рэгістрацыі.
Радок 58 ⟶ 59:
== Літаратура ==
* Арх. Аф. Мартос. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни / Арх. Аф. Мартос. Репринт. Минск, 1990.
* Баптизм и баптисты / под ред. Е.  С.  Прокошиной, М.  Я.  Ленсу. Минск, 1969.
* Беларусы : энцыклапедыя : у 10 т. / І.  У.  Чаквін [і інш.]. Мінск, 2007. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі.
* Верашчагіна, А.  У.  Гісторыя канфесій у Беларусі : мінулае і сучаснасць / А.  У.  Верашчагіна, А.  В.  Гурко. Мінск, 2000.
* Верашчагіна, А.  У.  Хрысціянскія святы на Беларусі : дапам. для настаўнікаў гісторыі і выкладчыкаў курса «Рэлігіязнаўства» / А.  У.  Верашчагіна. Мінск, 2005.
* Гарбацкі, А.  А.  Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХVII  — пачатку ХХ ст. / А.  А.  Гарбацкі. Брэст, 1999.
* Гурко, А.  В.  Новые религии в Республике Беларусь : генезис, эволюция, последователи / А.  В.  Гурко. Минск, 2006.
* Думін, С.  У.  Беларускія татары : мінулае і сучаснасць / С.  У.  Думін, І.  Б.  Канапацкі. Мінск, 1993.
* История евангельских христиан-баптистов в СССР. М., 1989.
* Канфесіі на Беларусі (к. ХVІІІ—ХХ ст.) / В.  В.  Грыгор’ева [і інш.] ; навук. рэд. У.  І.  Навіцкі. Мінск, 1998.
* Короткая, Т.  Н.  Старообрядчество в Белоруссии / Т.  Н.  Короткая, Е.  С.  Прокошина, А.  А.  Чудникова. Минск, 1992.
* Мельнікаў, А.  А.  Кірыл, епіскап Тураўскі : Жыццё. Спадчына. Светапогляд / А.  А.  Мельнікаў. Мінск, 2000.
* Никольский, Н.  М.  История русской церкви / Н.  М.  Никольский. М., 1985.
* Падокшын, С.  А.  Унія. Дзяржаўнасць. Культура : (Філасофска-гістарычны аналіз) / С.  А.  Падокшын. Мінск, 1998.
* Поспеловский, Д.  В.  Русская Православная Церковь в ХХ веке / Д.  В.  Поспеловский. М., 1995.
* Пучков, П. И. К вопросу о классификации религий / П.  И.  Пучков // Этнос и религия : сборник / отв. ред.-сост. Б.  Р.  Логашова. М., 1998. С. 7—47.
* Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал. : Г.  П.  Пашкоў [і інш.]. Мінск, 2001.
* Скир, А. Еврейская духовная культура в Беларуси / А. Скир. Минск, 1995.
* Токарев, С.  А.  Религиозные верования восточнославянских народов ХІХ  — нач. ХХ вв. / С.  А.  Токарев. М.; Л., 1957.
* Туронак, Ю. Фармiраванне сеткi рыма-каталiцкiх парафiй на Беларусi ў 1387—1781 гадах / Ю. Туронак // Наша вера. 1995. №  1.
* Уния в документах : сборник / сост. В.  А.  Теплова, З.  И.  Зуева. Минск, 1997.
* Федосик, В. А. В сладкогласии песнопений литургии / В.  А.  Федосик. Минск, 1985.
* Чаквін, І.  У.  Фарміраванне канфесій і іх эвалюцыя / І.  У.  Чаквін // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000. С. 59—68.
* Чарота, І.  А.  Беларуская мова і Царква / І.  А.  Чарота. Мінск, 2000.
* Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма / А.  С. Майхрович [и др.]. 2-е изд. Минск, 2004.
* Яскевіч, А.  А.  Падзвіжнікі і іх святыні : Духоўная культура старажытнай Беларусі / А.  А.  Яскевіч. Мінск, 2001.
 
== Спасылкi ==
Радок 88 ⟶ 89:
* [http://www.catholic.by Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі]
* [http://www.svjazep.org Сайт Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа]
* [http://cb.iatp.by/homepage.htm Сайт "«Хрысціянская Беларусь"»]
* [http://lutheranica.at.tut.by/lutheranica.htm Лютaранская царква на Беларусі]
* [http://cssr.by/ Рэдэмптарысты візантыйскага абраду ў Беларусі]