Бірута: Розніца паміж версіямі

38 байтаў выдалена ,  8 месяцаў таму
др
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У тыя часы, пра якія мы распавядаем, літоўскае насельніцтва [[ВКЛ]] eў большасці пакланялася язычніцкім багам. Па Аўкштайціі і [[Жамойць|Жэмайціі]] былі раскіданы іх капішчы. Адно з самых вядомых знаходзілася ў велізарным лесе, які падступаў да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] (там, дзе цяпер горад [[Паланга]]). Прысвечана яно было багіні [[Праўрыма|Праўрыме]]. Нязгаснае вогнішча падтрымлівалі жрыцы-вайдэлоткі, што жылі тут. Абіраліся яны з прадстаўніц вышэйшых саслоўяў, вызначаліся прыгажосцю і строгасцю паводзін. Тыя, хто прысвячалі сябе служэнню багіні, давалі зарок нявіннасці. Толькі зрэдку дазвалялася мужчынам з’яўляцца на тэрыторыі капішча. Гэта здаралася тады, калі ўладныя мужы звярталіся да багіні як да аракула з просьбай даць адказ на якое-небудзь важнае для дзяржавы і народа пытанне. У 1355 годзе сярод жрыц з’явілася жэмайтка па імені Бірутэ. Хутка слава пра набожнасць і незвычайную прыгажосць яе разнеслася па ўсім княстве. Казалі, быццам праз юную жрыцу часцей за ўсё выказвала сваю волю багіня, і нават што Бірутэ сама з’яўляецца зямным увасабленнем Праўрымы.
 
Пачуў пра гэта і князь Кейстут. Не знайшоўшы ніякай сур’ёзнай прычыны для таго, каб наведаць свяцілішча, князь пайшоў на хітрасць. Ён сабраўся на паляванне ў тыя мясціны і быццам бы заблукаў, адстаў ад сваіх паплечнікаў. Падсцярог жрыцу, калі тая адна гуляла па беразе мора. Нягледзячы на тое, што дзяўчына яму адмовіла, Кейстут узяў яе ў жонкі сілаю. Той жа ноччу разам са сваімі людзьмі князь напаў на жытло вайдэлотак, схапіў Бірутэ і, кінуўшы яе ўпоперак сядла, паскакаў у [[Трокі]]. Бірутэ згадзілася на шлюб.