Бірута: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У тыя часы літоўскае насельніцтва [[ВКЛ]] ўу большасці пакланялася язычніцкім багам. Па Аўкштайціі і [[Жамойць|Жэмайціі]] былі раскіданы іх капішчы. Адно з самых вядомых знаходзілася ў велізарным лесе, які падступаў да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] (там, дзе цяпер горад [[Паланга]]). Прысвечана яно было багіні [[Праўрыма|Праўрыме]]. Нязгаснае вогнішча падтрымлівалі жрыцы-вайдэлоткі, што жылі тут. Абіраліся яны з прадстаўніц вышэйшых саслоўяў, вызначаліся прыгажосцю і строгасцю паводзін. Тыя, хто прысвячалі сябе служэнню багіні, давалі зарок нявіннасці. Толькі зрэдку дазвалялася мужчынам з’яўляцца на тэрыторыі капішча, гэта здаралася, калі ўладныя мужы звярталіся да багіні як да аракула. У 1355 годзе сярод жрыц з’явілася жэмайтка па імені Бірутэ. Хутка слава пра набожнасць і незвычайную прыгажосць яе разнеслася па княстве. Казалі, быццам праз юную жрыцу часцей за ўсё выказвала сваю волю багіня, і нават што Бірутэ сама з’яўляецца зямным увасабленнем Праўрымы.
 
Пачуў пра гэта і князь Кейстут. Не знайшоўшы ніякай сур’ёзнай прычыны для таго, каб наведаць свяцілішча, князь пайшоў на хітрасць. Ён сабраўся на паляванне ў тыя мясціны і быццам бы заблукаў, адстаў ад сваіх паплечнікаў. Падсцярог жрыцу, калі тая адна гуляла па беразе мора. Нягледзячы на тое, што дзяўчына яму адмовіла, Кейстут узяў яе ў жонкі сілаю. Той жа ноччу разам са сваімі людзьмі князь напаў на жытло вайдэлотак, схапіў Бірутэ і, кінуўшы яе ўпоперак сядла, паскакаў у [[Трокі]]. Бірутэ згадзілася на шлюб.