Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. М. Іваноў): Розніца паміж версіямі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{значэнні|Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі}} {{Вайсковае фарміраванне |назва = Партызанская брыгада «У імя Радзімы» |гады = 1943—1944 |войны = Другая сусветная вайна<br />Вялікая Айчынная вайна |краіна = {{Сцягафікацыя|СС...'
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
(Няма розніцы)

Версія ад 12:02, 11 верасня 2021

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў «Сокал» (арганізаваны ў жніўні 1942 года) і імя Цімашэнкі (арганізаваны ў маі 1943 года) вылучаных 2-й Мінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Пухавіцкага, Старадарожскага, Ганцавіцкага, Косаўскага, Ружанскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (623 партызаны, 4 атрады і адзін кавалерыйскі эскадрон) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «У імя Радзімы»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Беластоцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 623 партызаны (13.07.1944)
Дыслакацыя Пухавіцкі, Старадарожскі, Ганцавіцкі, Косаўскі, Ружанскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Сяргей Мікалаевіч Іваноў

Склад

  • партызанскі атрад «Сокал»;
  • партызанскі атрад імя Цімашэнкі;
  • партызанскі атрад імя Талаіхіна;
  • партызанскі атрад імя Панамарэнкі;
  • кавалерыйскі эскадрон імя Сталіна.

Камандавнне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

  • І. Н. Цішчанка

Гісторыя

У снежні 1943 года брыгада зрабіла баявы рэйд з Пухавіцкага ў Клецкі раён, летам 1944 года — у Ружанскі раён і ўвайшла ў партызанскае злучэнне Беластоцкай вобласці.

Партызаны праводзіл дыверсіі на чыгуначных участках РудзенскАсіповічы, Баранавічы — Ганцавічы. На дарозе БудчаДзяніскавічы падарвалі некалькі аўтамашын з жывой сілай праціўніка. Вялі баі па ліквідацыі нямецкіх апорных пунктаў. Разам з партызанскімі брыгадамі імя Леніна Пінскай вобласці і 12-й кавалерыскай брыгадай імя Сталіна Мінскай вобласці разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна.

Літаратура

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.