Розніца паміж версіямі "Савецкая акупацыя Украіны"

др
Пасля захопу на працягу 1939—1940 гадоў савецкімі войскамі Галіцыі, Букавіны і Прыбалтыкі, савецкі тэрор распаўсюдзіўся і на гэтыя рэгіёны. Сотні тысяч чалавек у асноўным польскага насельніцтва былі дэпартаваныя на пачатку вайны ў аддаленыя раёны СССР. У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 гг. НКВД без належнага асобнага следства і суда, якое патрабавалася згодна тагачаснаму савецкаму заканадаўству, расстраляла дзясяткі тысяч вязняў турмаў НКВД у Заходняй Украіне, якія яшчэ раней былі пад следствам або адбывалі тэрміны па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса СССР. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны значную частку ўкраінцаў гэтых раёнаў дэпартавалі ў Сібір. З 1944 па 1952 г. у заходніх абласцях Украіны падвергнулася розным відам рэпрэсій 500 000 чалавек, у тым ліку арыштавана больш за 134 тысяч, забіта больш за 153 тыс., выслана назаўсёды з УССР больш за 203 тысяч чалавек. Тэрор выклікаў непрыманне савецкай улады замест страху — толькі за тры месяцы 1953 года ваеннай цэнзурай былі затрыманыя 195000 лістоў з Заходняй Украіны за мяжу з негатыўнымі ацэнкамі ўлады.
 
Напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны ў Чырвонай арміі не спыняліся палітычныя рэпрэсіі. Большасць з вайскоўцаў прыцягваліся да адказнасці за выдуманымі неабгрунтаванымі абвінавачваннямі. У 1949 годзе, перад святкаваннем 70-гадовага юбілею Сталіна, у СССР былі рэпрэсаваныя франтавікі, інваліды Другой сусветнай вайны. Частку з іх расстралялі, астатнюю частку вывезлі на далёкія выспы Поўначы і ў завулкі Сібіры. Шырока вядомы Валаам — лагер інвалідаў Дрругой сусветнай вайны, размешчаны на востраве Валаам (паўночная частка Ладажскага возера), куды пасля Другой сусветнай вайны ў 1950—1984 гадах звозілі інвалідаў вайны<ref>[http://repository.kpi.kharkov.ua/handle/KhPI-Press/20641 Мусиенко И. В. Политические репрессии против буковинцев и бессарабцев в Красной армии в 1941-1945 гг. // Вопросы истории Украины: Сборник научных статей. — Черновцы: Золотые литавры, 1999.&nbsp;— Т.3.&nbsp;— С. 304—320.]</ref><ref>[http://www.khpg.org/index.php?id=1368537165 Как в СССР уничтожали ветеранов инвалидов войны]</ref><ref>[http://www.ukurier.gov.ua/uk/articles/do-specinternativ-invalidiv-frontovikiv-zabirali-p/p/ «К специнтернатовспецинтернатам инвалидов-фронтовиков забирали прямо с улиц»]</ref>.
 
З пачаткам хрушчоўскай адлігі на ХХ з’ездзе КПСС Мікіта Хрушчоў асудзіў сталінскія рэпрэсіі. Многіх палітычных зняволеных у СССР і краінах сацыялістычнага лагера вызвалілі і рэабілітавалі. Было дазволена вяртанне на Радзіму для многіх народаў, рэпрэсаваных у 1930—1940-х гадах.