Савецкая акупацыя Украіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 130:
У 2015 годзе Украіна асудзіла злачынствы камуністычнага таталітарнага рэжыму Законам «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі».
 
Дырэктар Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч заяўляў ў 2016 годзе аб тым, што ўкраінцы павінны гаварыць аб савецкай акупацыі. У 2016 годзе ён заявіў, што савецкі перыяд ўкраінскай гісторыі з’яўляецца акупацыяй, і Украіна павінна заявіць пра тое, што з’яўляецца пераемніцай Украінскай Народнай Рэспублікі, якая існавала ў 1917—1921 гадах. Было адзначана, што Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны з 1991 года трэба разглядаць менавіта як аднаўленне незалежнасці Украіны, як у Эстоніі, Латвіі і Літве. Гэтыя дзяржавы адзначаюць свае дні незалежнасці, пачынаючы адлік з 1918 года, а не 1990—1991 гг.<ref name="Вятровіч">[https://www.5.ua/polityka/viatrovych-period-radianskoi-vlady-v-ukraini-mozhna-vvazhaty-okupatsiieiu-123855.html Вятрович: Период советской власти нав Украине нужно считать оккупацией]</ref>.
 
Заявы Вятровіча выклікалі бурную рэакцыю ў Расіі і сярод карыстальнікаў сацыялоьных сетак. Пачалі распаўсюджвацца думкі, што калі сур’ёзна ставіцца да заяваў гісторыка, то тады прыйдзецца вярнуць Расіі не толькі Крым, але і палову сучаснай Украіны. Бо менавіта бальшавікі далучылі да УССР Данецк, Луганск, Херсон, Мікалаеў, Адэсу, Днепр і Крапіўніцкі, у 1939—1940 гадах у склад Украіны ўвялі Усходнюю Галіцыю, Паўночную Букавіну, а таксама Паўднёвую Бесарабію, у 1945 годзе ў УССР уключылі Закарпацце, і, нарэшце, у 1954 годзе да УССР указам генеральнага сакратара Мікіты Хрушчова далучылі Крымскі паўвостраў.