Галіцкая Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Гістарычная дзяржава}} '''Галі́цкая Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка''' ({{lang-uk|Галицька Соціалістична Радянська Республіка}}), скарочана '''Галіцкая ССР''' — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Украіны, якая праіснавала ад 15 ліпеня да 21 ве...'
Тэг: Спасылкі на старонкі неадназначнасцяў
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Гістарычная дзяржава}}
'''Галі́цкая Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка''' ({{lang-uk|Галицька Соціалістична Радянська Республіка}}), скарочана '''Галіцкая ССР''' — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Украіны, якая праіснавала адз 15 ліпеня да 21 верасня 1920 года. Створана камуністамі ў часе [[Польска-савецкая вайна|паспяховага наступу]] [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]] ўлетку 1920 года, у выніку якога польска-ўкраінскія сілы былі вымушаныя адступіць ад Дняпра да [[Карпаты|Карпат]].
 
Рэспубліка стала буфернай зонай бягучага канфлікту ў зоне Паўднёва-заходняга фронту РСЧА. Яе паспяховы наступ працягваўся, і бальшавіцкі ўрад стварыў таксама [[Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы]] з намерам абвясціць Польскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
 
Галіцкая ССР была абвешчаная 15 ліпеня 1920 '''Галіцкім рэвалюцыйным камітэтам''' ('''Галрэўкамам'''), [[Часовы ўрад|часовым урадам]] на чале з [[Уладзімір Затонскі|Уладзімірам Затонскім]]. Пасля захопу бальшавікамі [[Цярнопаль|Цярнопаля]] 1 жніўня Галрэўкам пераехаў туды і выдаў дэкрэт «Аб усталяванні савецкай улады ў Галічыне». Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаныя польская, украінская і ідыш. Дэкрэтамі была скасаваныя прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, усталяваны васьмігадзінны працоўны дзень, абвешчаная [[Секулярызацыя (гісторыя)|секулярызацыя]] і [[нацыяналізацыя]] царкоўнай маёмасці, створаная агульная сямігадовая адукацыя, нацыяналізаваная зямля.
 
Галрэўкам планаваў зладзіць на падуладнай тэрыторыі выбары ва Усегаліцкі з’езд Саветаў, аднак гэтым планам зашкодзіў польскі контранаступ, які пачаўся 15 верасня. Часовы ўрад збег з Цярнопаля, 21 верасня пераўтвораны ў Галіцкае бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Украіны. Пасля падпісаньня ў сакавіку 1921 года [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага дагавора]] бюро было ліквідаванае.