Розніца паміж версіямі "Віктар Андрэевіч Юшчанка"

др
няма тлумачэння праўкі
др
| аўтограф = Viktor Yushchenko's signature.svg
}}
'''Ві́ктар Андрэ́евіч Ю́шчанка''' ({{lang-uk|Віктор Андрійович Ющенко}} {{Праслухаць|Uk-Ющенко.oga}}; нар. {{ДН|23|2|1954}}) — 3-i прэзідэнт [[Украіна|Украіны]] (2005—2010). Былы [[прэм’ер-мініста]] Украіны ([[1999]]—[[2001]]), лідар палітычнага блоку «[[Наша Украіна]]», лідар «[[Аранжавая рэвалюцыя|Аранжавай рэвалюцыі]]».
 
== Біяграфія ==
Віктар Юшчанка нарадзіўся на поўначы Украіны ў [[Сумская вобласць|Сумскай вобласці]] ў сям’і вясковых настаўнікаў. Па сканчэнні сярэдняй школы Юшчанка паступіў у [[Цярнопальскі фінансава-эканамічны інстытут]], які скончыў у [[1975]] годзе па спецыяльнасці [[бугальтарскі ўлік]]. Пасля гэтага працаваў калгасным бугалтарам. Праз год ён ужо перайшоў на працу ў мясцовае аддзяленне [[Дзяржбанк]]а [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], адкуль яго перавялі ў [[Кіеў]] у [[1985]] годзе ў аддзел крэдытавання і фінансавання сельскай гаспадаркі.
 
У [[1989]] годзе Юшчанка стаў намеснікам старшыні праўлення «Аграпромбанка» (у [[1990]] годзе перайменаваны ў банк «Україна»).
 
У [[1993]] годзе, пасля атрымання Украінай незалежнасці, ён узначаліў [[Нацыянальны банк Украіны]]. Ён кіраваў увядзеннем нацыянальнай валюты, [[украінская грыўна|украінскай грыўны]], што ўважаецца за немалую эканамічную перамогу. Таксама лічыцца, што менавіта дзякуючы Юшчанку ўкраінская грыўна не абвалілася падчас сусветнага фінансавага крызісу ў [[1998]] годзе.
 
У [[1999]] годзе [[Леанід Кучма]] прызначыў Віктара Юшчанку прэм’ер-міністрам Украіны, з ухвалы [[Міжнародны валютны фонд|Міжнароднага валютнага фонду]] і іншых заходніх устаноў. Урад Юшчанкі атрымаў вотум недаверу ў [[2001]] годзе, пасля чаго ён заснаваў кааліцыю партый «[[Наша Украіна]]».
 
У [[2004]] годзе Віктар Юшчанка выставіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Прэзідэнцкая гонка была надзвычайна доўгая (тры туры) і поўная скандалаў. 5-6 верасня Віктар Юшчанка праўдападобна быў атручаны нейкімі хімічнымі рэчывамі, верагодна дыяксінамі (атручэнне моцна паўплывала на твар Віктара Юшчанкі). Ва ўпартай і працяглай барацьбе, у выніку трох галасаванняў ([[Вярхоўны суд Украіны]] загадаў правесці паўторнае галасаванне другога туру з прычыны фальсіфікацый) Віктар Юшчанка нарэшце перамог свайго супраціўніка — тагачаснага прэм’ер-міністра [[Віктар Фёдаравіч Януковіч|Віктара Януковіча]]. Перагаласаванне было прызначана пасля таго, як украінцы распачалі масавыя вулічныя акцыі пратэстаў на майдане Незалежнасці ў Кіеве і іншых гарадах. Гэтыя пратэсты атрымалі назву «Аранжавая рэвалюцыя».
 
[[10 студзеня]] [[2005]] года Цэнтральная выбарчая камісія Украіны абвясціла Віктара Юшчанку пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з выніковым пратаколам, Юшчанка набраў 51,99% галасоў, а ягоны супраціўнік Віктар Януковіч — 44,2% галасоў. За Юшчанку прагаласавалі ў 17 рэгіёнах Украіны і ў замежнай выбарчай акрузе. Януковіч здабыў большасць галасоў у 10 рэгіёнах краіны.
 
[[23 студзеня]] [[2005]] года Віктар Юшчанка заняў пасаду прэзідэнта Украіны. Адным з першых ягоных рашэнняў было прызначэнне на пасаду прэм’ер-міністра найбліжэйшай паплечніцы [[Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка|Юліі Цімашэнкі]]. У верасні 2005 года праз буйны скандал ў яго набліжэнні, адправіў ў адстаўку прэм’ер-міністра [[Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка|Юлію Цімашэнку]], Дзяржаўнага Сакратара [[Аляксандар Зінчанка|Зінчанку]] і Сакратара Савета Нацыянальнай бяспекі і абароны [[Пётр Аляксеевіч Парашэнка|Пятра Парашэнку]]. На парламенцкіх выбарах 2006 года яго блок «[[Наша Украіна]]» атрымаў 3 539 140 галасоў выбарцаў, або 13,95% (трэцяе месца). Гэта стала нечаканым паражэннем. Паводле вынікаў гэтых выбараў, спачатку кааліцыя фракцый, неабходная для фарміравання большасці, была створаная на базе [[Блок Юліі Цімашэнкі|Блоку Юліі Цімашэнкі]], «[[Наша Украіна|Нашай Украіны]]» і [[Сацыялістычная Партыя Украіны|Сацыялістычнай партыі]]. Але затым [[Сацыялістычная Партыя Украіны|Сацыялістычная партыя]] ўвайшла ў кааліцыю з [[Партыя рэгіёнаў|Партыяй рэгіёнаў]] і [[Камуністычная партыя Украіны|камуністамі]]. Юшчанка вымагаў ад свайго блоку ўвайсці ў гэтую кааліцыю, што частка дэпутатаў і зрабіла.
 
== Дадатковая інфармацыя ==
 
== Спасылкі ==
* [[Віктар Андрэевіч Юшчанка|Віктор Андрійович Ющенко]]. [https://archive.org/details/ViktorY Недержавні Таємниці. (аудіокнига) Харків, Фоліо.  — 2014, 512 с.]{{ref-uauk}}
* [http://www.nashvybir.com.ua/ Прэзідэнт 2010 — Сайт выбарчай кампаніі ЮшчанкаЮшчанкі]{{ref-uk}}
{{commons|Category:Viktor Yuschenko}}
 
{{start box}}
{{Адзінка блоку
|папярэднік=[[Леанід Данілавіч Кучма]]
|назва=[[Прэзідэнт Украіны]]
|гады=[[23 студзеня]] [[2005]] — [[25 лютага]] [[2010]]
|пераемнік= [[Віктар Фёдаравіч Януковіч]]
}}
{{end box}}
{{Прэзідэнты Украіны}}
{{Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Украіны, 2004}}
[[Катэгорыя:Прэзідэнты Украіны]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны]]
[[Катэгорыя:Палітыкі Украіны]]
[[Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Украіны]]
[[Катэгорыя:Члены КПСС]]
[[Катэгорыя:Члены партыі «Наша Украіна»]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мукачэва]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны 4-га склікання]]
[[Катэгорыя:Дактары honoris causa Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла II]]
[[Катэгорыя:Банкіры Украіны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі]]