Розніца паміж версіямі «Мінск (канцэртная зала)»

няма тлумачэння праўкі
 
{{значэнні|Мінск (значэнні)}}
{{значэнні|Дом палітычнай асветы}}
'''«Мінск»''' — канцэртная зала ў [[Мінск]]у, размешчаная на [[Кастрычніцкая вуліца (Мінск)|вул. Кастрычніцкай]], 5, на беразе ракі [[Свіслач (прыток Бярэзіны)|Свіслач]]<ref>Скарачэнне "ка-зэ Мінск" прывяло да ўзнікнення мянушкі для гэтага будынка: "каза" ці "каза-Мінск". Гл.: [https://interfax.by/news/obshchestvo/sotszashchita/58698/ Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое] // Інтэрфакс</ref>. Пабудавана ў [[1987]] годзе як ''Дом палітычнай асветы'' па праекце архітэктараў [[Л. Пагарэлаў|Л. Пагарэлава]], [[Ю. Кустоў|Ю. Кустова]], [[Л. Кустова]]й, [[А. Чадовіч]]а. З 1991 года называўся грамадска-палітычным цэнтрам, цяпер Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр. У будынку таксама размяшчаюцца рэстаран «Родны кут», [[Галерэя нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва]], юрыдычны факультэт [[БІП — Інстытут правазнаўства]], [[гей-клуб]] «Бурлеск».
 
== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане будынак з унутраным дворыкам, які галоўным фасадам арыентаваны да [[пойма ракі|поймы ракі]] і [[Вуліца Ульянаўская (Мінск)|вуліцы Ульянаўскай]]. Аб’ём будынка звыш 60 тыс. м³, плошча забудовы 3,6 тыс. м². У [[асіметрыя|асіметрычнай]] [[Кампазіцыя (архітэктура)|кампазіцыі]] вылучаны галоўны ўваход з шырокай [[лесвіца]]й. Сцены будынка абліцаваны светлым [[даламіт]]ам. Унутры вялікая [[актавая зала]] на 1500 месцаў, вырашаная [[амфітэатр]]ам з [[балкон]]ам, лекцыйная зала на 300 месцаў, 6 малых залаў на 80—120 месцаў, [[бібліятэка]]. Для апрацоўкі інтэр’ераў выкарыстаны [[мармур]], [[граніт]], [[фільзіт]], 3-светлавое [[фае]] ўпрыгожваюць [[люстра|люстры]] (мастакі [[У. Стальмашонак]], [[В. Даўгяла]]). Архітэктурна-мастацкае вырашэнне забудовы дапаўняюць элементы добраўпарадкавання: сквер [[Партэр (садова-паркавае мастацтва)|партэрнага]] тыпу з лесвіцамі і [[падпорная сценка|падпорнымі сценкамі]], пляцоўкамі для адпачынку.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==