Розніца паміж версіямі «Нацыянальны музей эсперанта»

 
== Аналематычны сонечны гадзіннік ==
У пачатку XX стагоддзя астраном і матэматык [[Луі жуль Груэ]] зацікавіўся аналематычнымі сонечнымі гадзіннікамі, у першую чаргу тымі, што знаходзяцца ў [[Дыжон]]е{{sfn|Massé|2008|p=34}}. Разам са сваім калегам [[Шарль Мерэ|Шарлем Мерэ]] ён вывучыў гісторыю гэтага гадзінніка і ў 1902 годзе апублікаваў твор пад назвай «Дыжонскі сонечны гадзіннік» ({{Lang-fr2|Le cadran solaire de Dijon}}, {{Lang-eo2|La Sunhorloĝo en Dijon}}){{sfn|Gruey|1902}}. Груэ і Мерэ былі эсперантыстамі, таму гэты твор быў апублікаваны на французскай мове і эсперанта, што робіць яго адным з першых тэхнічных артыкулаў з выкарыстаннем матэматычных формул, напісаных на [[штучная мова|штучнай мове]] (не выпадкова [[Людвіг Лазар Заменгоф|Заменгоф]] размясціў яго ў сваёй «Фундаментальнай граматыке мовы эсперанта»){{sfn|Massé|2008|p=34}}. У наступным годзе, у Расіі выйшаў артыкул С. Палянскага, таксама на эсперанта, у якім ён, адштурхоўваючыся ад публікацыі Груэ, прапанаваў свой спосаб стварэння аналематычнага гадзінніка і, ў тым ліку, выказаўдумку аб тым, што гэтат гадзіннік мог бы аднойчы стаць помнікам мове эсперанта{{sfn|Massé|2008|p=34}}.
 
Пагэтаму, калі ў 1986 годзе ўзнікла пытанне аб добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да музея, Жэа Жунье прапанаваў размясціць на ёй менавіта аналематычны сонечны гадзіннік{{sfn|Massé|2008|p=35}}. Цыферблат прадстаўляе сабой [[эліпс]], які ахоплівае [[планісфера|планісферу]], што сімалізуе жаданне Заменгофа аб'яднаць людзей з дапамогай адной мовы. Афіцыйнае адкрыццё сонечнага гадзінніка адбылося 25 верасня 1988 года{{sfn|Massé|2008|p=35}}.
<gallery>
Файл:Cadran Analemmatique 2.jpg|Аналематычны сонечны гадзіннік
Файл:Cadran Analemmatique 1.jpg|Лацінскі надпіс на гадзінніку: {{Lang-la2|NOX MIHI INIMICA}}
</gallery>
 
{{зноскі}}