Азербайджанская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Ручны адкат Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Радок 59:
== Гісторыя мовы ==
Азербайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азербайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азербайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасля далучэння Паўночнага Азербайджану да Расіі) — на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У перыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газеты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага перыяду (на ёй напісаныя творы класікаў азербайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага перыяду; яна склалася ў творах М. Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамедкулізадэ. Пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. азербайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школ у [[Баку]], [[Тыфліс]]е, Гянджы, Шэкі і іншых гарадах. Да 1929 пісьмовасць на азербайджанскай мовы існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.
 
== Паўднёваазербайджанская мова ==
На паўднёваазербайджанскай размаўляюць у [[Іранскі Азербайджан|Іранскім Азербайджане]] (гістарычным Азербайджане) і, у меньшай ступені, у суседніх рэгіёнах [[Ірак]]а, [[Турцыя|Турцыі]] і [[Сірыя|Сірыі]].
 
== Гл. таксама ==