Уладзімір Андрэевіч Фаворскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
У 1918—1919 гадах выкладаў у Другіх вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве. З 1921 г. выкладаў ва ВХУТЕМАСе, у 1923—1925 гадах быў рэктарам. Як і ў нямецкім Баўхаўзе, ва ВХУТЕМАСе, стварылі «асноўнае» (падрыхтоўчае) аддзяленне, дзе чыталі агульны прапедэўтычны курс «фармальнай кампазіцыі». Яго аўтарамі былі В. А. Фаворскі, П. Я. Паўлінаў, К. М. Істомін. У 1921—1924 гадах па запрашэнні У. А. Фаворскага ў ВХУТЕМАСе выкладаў тэорыю мастацтва П. А. Фларэнскі. Сам мастак выкладаў на графічным факультэце ксілаграфію (гравюру на дрэве), на асноўным аддзяленні чытаў курс «Уводзіны ў тэорыю прасторавых мастацтваў», на графічным факультэце таксама — «Тэорыю кампазіцыі» і «Тэорыю графікі». Праграма курса «Тэорыя кампазіцыі» захавалася ў архівах мастака.
 
У 1930—1934 гадах выкладаў у [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт друку|Паліграфічным інстытуце]], у 1933—1938 — у [[Маскоўскі архітэктурны інстытут|архітэктурны інстытут]], у 1934—1938 — у Інстытуце выяўленчага мастацтва, у 1943—1948 — у Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (усе ў Маскве). Прафесар.
 
У 1936—1941 гадах — кансультант Майстэрні манументальнага жывапісу пры Акадэміі архітэктуры СССР. Член таварыства мастакоў «Чатыры мастацтвы» (1924—1930, адзін з членаў-заснавальнікаў), член-карэспандэнт Саюза нямецкіх мастакоў кнігі (1928). Член Саюза мастакоў СССР.